Малы арлец

Сямейства

Лацінская назва: Aquila pomarina
Ангельская назва: Lesser spotted eagle
Руская назва: Малый подорлик

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:уЕўропетолькi А. р. роmarina— цэнтр., усх. i паўд.-ўсх. Еўропа, праз М. Азiю i Каўказ да паўд. Каспiя; A. p. hastata — Iндыя, паўн. Бангладэш i, верагодна, паўн. Бiрма i Пакiстан.

Бiятоп:старыя лiсцевыя альбо змяшаныя дрэвастоi паблiзу адкрытых тэрыторый, абалон, пашаў, рачных далін, на У — лесастэп. У Карпатах, на Балканах і Каўказе — таксама ў сухіх горных лясах да вышыні 1800 м в.у.м., у выключных выпадках — да 2200 м в.у.м.

Гняздо:тэрыторыi пар звычайна на адлегласцi 3-5 км. Можа займаць гнёзды iншых вялiкiх птушак, якiя перабудоўвае. Свае размяшчае блiжэй да ствала, у кроне (часцей за ўсё на лiсцеым дрэве) на вышыні 6-26 м ад зямлі. Аснова — з сухiх галiн, высцiлка — з галiнак (часта з прымессю травяністых раслін альбо дзярніны і лісця), па краях гнязда — свежыя галiнкi хвойных дрэў. Новае гняздо: D = 55-90 см, H = 30-50 см, h = 5,0-8,5 см; старое: D = 70-170 см, H = 40-120 см.

Яйкi:2 (1-3), уздутыя або амаль элiптычныя. Афарбоўка зменлiвая; галоўныя тыпы: 1) белыя з iржавымi альбо бурымi мазкамi; 2) белаватыя з глыбокiмi светлымi фiялетавымi плямамi i чырвона-ржавымi на паверхнi; 3) бела-рыжаватыя з рэдкiмi, глыбокiмi светла-фiялетавымi мазкамi i густымi, вялiкiмi, цёмна-бурымi на паверхнi. Памеры: 65,0 х 52,0 мм (56,0-72,0 х 45,0-55,0 мм).

Арэал:разарваны, цэнтр.-ўсх. Еўропа, Балканы, М. Азiя i Каўказ, Iндыя.

Пералёты:III-V, X-XI (iндыйскiя папуляцыi аселыя).

Месца зiмовак:заходнія папуляцыi — у паўд.-ўсх. Афрыцы.

Беларусь:шырока распаўсюджаны на гнездаванні, адносна звычайны сярод драпежных птушак пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Цяжка адрознiць ад вялікага арляца (махавыя — мал. 14м). Ад канюха-мышалова адрознiваецца больш доўгiмi крыламi з шырока растапыранымі махавымi. На надхвосці звычайна адзiночныя белыя пёры. Маладыя з меншай колькасцю светлых плямаў, чым у вялікага арляца, і з iржава-вохрыстага колеру плямай на патылiцы. Голас: гукі разнародныя i параўнальна часта падаюцца. Самец у шлюбным палёце выдае працяглы свiст «уiii», акрамя гэтага выгукі, якія крыху нагадваюць браханне сабакi — адрывістае «хаў-хаў». Даўжыня цела 60-65 см, размах крылаў 134-159 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © М. Гулінскі

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: