Леска-чорнагалоўка

Сямейства

Лацінская назва: Sylvia atricapilla
Ангельская назва: Blackcap
Руская назва: Славка черноголовая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:S. a. atricapilla– большая частка Еўропы, S. a. pauluccii – Сардзінія і частка Апенiнскага п-ва; S. a. koenigi — Балеары; S. a. dammholzi – Крым, Каўказ, М. Азiя, Iран; S. a. riphaea – ад Урала на У да вярхоўяў Обi i паўн.-зах. Алтая; S. a. heineken — Пiрэнейскi п-аў, паўн.-зах. Афрыка, Мадэйра, Канары; S. a. gularis — А-вы Зялёнага Мыса; S. a. atlantis — Азорскія а-вы.

Біятоп: розныя тыпы зацененых лясоў з не вельмi густым падростам. Пазбягае хваёвых лясоў, не сустракаецца менавiта ў сухiх барах. Паркi, прыгарады, нават вялiкiя гарады. У Татрах даходзiць да 1700 м в.у.м., на Каўказе — да 2000 м (у Афрыцы на зiмоўцы — да 3500 м в.у.м.).

Гняздо: у нiзкiх дрэвах (напр., бакавыя галiнкi елкi), у кустах (бузiны, парэчак), у малiннiку або ажыннiку, радзей у лiянах i папарацi, у зацененым месцы на вышыні да 4,5 м (часцей за ўсё нiзка — 40-120 см ад зямлі, амаль без заслоны, і зялёная наземная расліннасць не даходзіць да гнязда. Няшчыльнае, сценкі прасвечваюцца, слаба ўмацаванае на бакавых галінках палоскамі воўны. Знешні слой з тонкіх галінак, сухой травы і зялёных раслін, якія амаль не заламаныя на верхнім краі гнязда пад большым вуглом, чым у S. borin. Унутры невялікага шара робіць кальцо з шчыльна пераплеценых паміж сабой карэньчыкаў і сухой травы – характэрная рыса віду, у іншых нашых лесак яно адсутнічае. Гняздо ўмацаванае воўнай. Высцілка з карэньчыкаў, каласкоў траў, часам з прымессю валосся і моху. D = 8,2-11,5 см, d = 5,2-7,2 см, H = 3,5-10 см, h = 2,5-5,5 см.

Яйкі: 4-5 (2-7), звычайна крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом, афарбоўка розная: белая, светла-жоўтая, ружовыя, алiўкавая; глыбокія плямкі з размытымі краямі, светла-карычневыя, паверхневыя – нешматлікія, шакаладнага колеру. Могуць быць жоўтымi, алiўкавымi, карычневымi цi пурпуровымi. Больш цёмныя рыскi могуць утвараць мармуровы малюнак. Памеры: 19,5 х 14,5 мм (17,5-22,0 х 13,5-15,5 мм).

Арэал: Еўропа, акрамя Пн, цэнтр.-зах. Азія на У да далiны р. Об i на Пд да паўн. Iрана, Каўказ, М. Азія, паўн.-зах. Афрыка, А-вы Зялёнага Мыса, Азорскія а-вы, Канары.

Пералёты: (III) IV-V, VIII-X.Папуляцыі з паўд. частак арэала аселыя.

Месца зімовак: часткова на тэрыторыi гнездавога арэала, Вялiкабрытанiя (птушкi з кантынентальнай Еўропы), паўд. Eўропа, паўн.-зах. Афрыка, а таксама субсахарская зах. Афрыка, паўд. Судан, Эрытрэя, Эфiопiя, раўнiнная ўсх. Афрыка на Пд да воз. Ньяса, паўн. Іран.

Беларусь: шматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

У гнездавы перыяд выразны дымарфiзм: у самца шапачка чорная, а ў самкi — іржавага колеру. Хвост без белых палос па краях. Маладыя падобныя да самкi, але маладыя самцы маюць цёмна-карычневую галаву. Голас: спеў з дзвюх частак — цiхі шчэбет (чутны толькi зблiзку), пасля чаго — гучная, флейтавая песня. Позыў «це-це, чек-чек». Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 20-23 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: