Сініца-апалонік

Сямейства

Лацінская назва: Aegithalos caudatus
Ангельская назва: Long-tailed tit
Руская назва: Синица длиннохвостая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: A. c. caudatus – паўн., цэнтр. і ўсх. Еўропа, Расiя (да Паўн. Карэi); A. a. europaeus – паўд. і цэнтр. Еўропа; A. c. roseus (сін. A. c. rosaceus) – Брытанскія а-вы; A. c. aremoricus – паўн, зах. i ўсх. Францыя; A. c. taiti – Пн Пiрэнейскага п-ва, паўд. Францыя; A. c. kirbii – Пд Пiрэнейскага п-ва, Корсіка; A. c. italiae — Італія; A. c. siculus — Сіцылія; A. c. macedonicus — Балканы; A. c. tauricus — Украiна, паўд. Расiя; A. c. major — Каўказ, (A. c. sibiricus – Урал, вылучаецца не ўсімі аўтарамі). Акрамя таго, існуюць яшчэ 8 падвідаў.

Біятоп: ускрайкi не вельмі густых лясоў рознага тыпу, пераважна падмоклыя, з добра развiтым падростам. На З i Пд Еўропы таксама кусцікавыя мясцiны, калючыя зараснікі, ядловец, макiя, паркi, сады. У Альпах даходзiць да 1800 м в.у.м.

Гняздо: вышыня і месца размяшчэння вельмі разнастайныя (ад некалькі см – у кустах ядлоўцу або густой ажыны, да некалькіх метраў у развілцы бакавых галін елкі або тоўстых галін бярозы). Вышыня над зямлёй: у кустах звычайна нiжэй за 3 м; на дрэвах — 6-21 м (каля ствала) або 5-35 м (вiсячае на канцы галiнкi хваёвага дрэва). Закрытае, падоўжанай формы з адтулінай угары крыху збоку (часам 2 уваходы), з зялёнага моху з прымессю раслінных валокнаў i валасоў. Знешняя частка (якая дасканала маскіруе гняздо) з лішайнікаў, павуціння і коканаў насякомых. Высцілка багатая, з дробных пёраў. Дыяметр гнязда 8,5-12 см, вышыня — 17-25 см, таўшчыня сценак 1,5-2,5 см, дыяметр лётнай адтуліны 2,5-3,0 см.

Яйкі: 8-12 (5-16), авальныя, часцей з крыху завостраным вузейшым канцом, белыя з дробнымі, светла-чырвонымі крапінкамі (часам крапінкі ў форме крыху бачнага венчыка); часам зусім белыя. Памеры: 14,3 х 11,2 мм (13,0-16,0 х 10,0-12,5 мм).

Арэал: Еўропа, М. Азiя, цэнтр. і ўсх. Азія (праз паўд. Сібір да Камчаткі і Японіі), Б. Усход, месцамі паўд.-зах. Кiтай і зах.Іран.

Пералёты: аселы, усходнія папуляцыі часам інвазійна качуюць.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: звычайны на гнездаванні аселы і качуючы ўзімку від.

Хвост сама меней такi ж доўгi, як i астатняе цела, з белымі крайнiмi рулявымi. Верх галавы белы (у паўночна- i ўсходнееўрапейскага падвiду галава цалкам белая). Вялiкая зменлiвасць афарбоўкi. Маладыя без іржавага колеру, на шчоках цёмная шырокая паласа (параўн. з 403). Голас: песня — цiха паўтараемыя розныя гукi, з якiх часцей за iншыя чуваць мяккае «черрi, черрп», а таксама далiкатнае, высокае «сii»; позыў «сі-сі-сі», «серр-серр», «церк-церк, церк» або «цi-цi, чiрр», асцерагае «чiррi». Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 16-20 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © М. Верабей| Фота 2-4- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: