Ерчык сібірскі чорнагаловы

Сямейства

Лацінская назва: Saxicola maurus
Ангельская назва: Siberian stonechat
Руская назва: Сибирский черноголовый чекан

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: раней сібірскі чорнагаловы ерчык лічыўся падвідам лугавога ерчыка Saxicola torquata maura. Цяпер лічыца самастойным відам з пяццю або шасцю падвідамі. S. m. maurus і падобны S. m. stejnegeri у паўночнай і цэнтральнай Азіі, S. m. variegatus (на захад ад Каспійскага мора), S. m. armenicus (ад ўсходняй Турцыі да Ірану), S. m. indicus (Гімалаі), S. m. przewalskii (паўднёва-заходні Кітай).

Гняздо: на зямлі, сярод травы і хмызняку. Зроблена з сухой травы, імху, поўсці, расліннага пуху, пёраў.

Яйкі: у кладцы 4-8, часцей 5-7 яек.

Біятоп: лугі з хмызнякамі, да 4000 м над узроўнем мора.

Арэал: Птушка гняздуецца ў Азіі на поўдзень да Гімалаяў і заходняга Кітая і на захад да еўрапейскай часткі Расіі і Турцыі.

Пералёты: у Беларусі від адзначаны ў траўні.

Месца зімовак: паўднёвая Японія, Тайланд, Індыя.

Беларусь: вельмі рэдкі, залётны падчас міграцый від. У Беларусі адзначаны аднойчы 5 траўня 2017 г. Андрэем Шэўчыкам у Калінкавіцкім раёне.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Shutterstock

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: