Выйдзі на сувязь з прыродай!   right_line


У 10 птушак, якія жывуць побач з табой, з’явіліся мабільныя нумары! Пазвані ім, каб пачуць, як яны спяваюць.

  • +375445006611 Чорны дрозд
  • +375445006612 Усходні салавей
  • +375445006613 Вялікі голуб
  • +375445006614 Гіль
  • +375445006615 Сіняя сініца
  • +375445006616 Чорнагаловы шчыгел
  • +375445006617 Малінаўка
  • +375445006618 Берасцянка
  • +375445006619 Крапіўнік
  • +375445006610 Шэрая кугакаўка

Нездарма гэты голуб так называецца — ён сапраўды самы вялікі з беларускіх галубоў! Гэтыя птушкі кормяць птушанят сапраўдным «птушыным малаком» — выдзяленнямі з уласнага валля. А жывуць яны даволі доўга — каля 16 гадоў.

Вялікі голуб
Калі будзеш у парку, паглядзі на верхнія галінкі дрэваў — я буду там! А калі табе не да прагулак, пазвані мне — пагамонім.

 

Легенда пра з’яўленне плямкі на горле птушачкі з кроплі крыві Хрыста апісаная ў апавяданні «Птушка-малінаўка» (швед. Fågel Rödbröst) вядомай шведскай пісьменніцы Сельмы Лагерлёф. Старая назва птушкі «rödbröst» значыць «чырвоныя грудкі», а цяпер шведы называюць яе «rödhake» — «чырвонае падбароддзе». З гэтай легенды таксама пачынаецца дэтэктыўны раман нарвежскага аўтара Ю Нэсбё «Малінаўка» (норв. Rødstrupe, 2000), прызнаны найлепшым нарвежскім крымінальным раманам за ўсе часы.

А ў калыханцы вострава Мэн «Ushag veg ruy» спяваецца пра малінаўку.

Малінаўка
Я ўпэўненая, табе даводзілася чуць маю прыгожую песню! Сумняешся? Пазвані мне — ты абавязкова пазнаеш мой голас!

 

Прайдзі анлайн-курс па назіранні за птушкамі!

У шчыглоў самка адрозніваецца ад самца зусім крыху: у яе трошкі меншая шырыня кольца вакол дзюбы, а спіна не такая яркая.

Шчыгел
Я спеўны майстра! Аматары спеву кенараў трымаюць нас, шчыглоў, у якасці настаўнікаў вакалу для сваіх маладых крылатых гадаванцаў. Магу і цябе навучыць — пазвані мне!

 

 

Многія прымалі мяса салаўя, каб адкрыць у сабе ўнікальны талент да спеваў, музыкі, малявання або майстравання. 0,1 грама — вага салаўінага язычка. Прыгатаваны з іх далікатэс падавалі ў Старажытным Рыме на лукулавых пірах. Каб зрабіць адну стограмовую порцыю, кухару даводзілася забіваць каля тысячы птушак…

Салавей
Калі я спяваю, то аддаюся гэтаму ўвесь. Мой спеў спальвае процьму калорый, таму я заўсёды ў форме. А каб кампенсаваць энергію, мне даводзіцца штодня з’ядаць шмат казурак, насення і ягад — 80-90% ад маёй вагі! Пазвані мне — я з задавальненнем табе паспяваю.

 

Самка гіля не такая яркая, як самец. У яе шчокі, шыя знізу, жывот і бакі — шэра-карычневыя. Цікава, што калі гілі ядуць ягады, то выбіраюць з іх насенне, а мякаць не чапаюць.

Гіль
Я люблю бары. Не бАры, а барЫ. Найбольш мне даспадобы беларускія яловыя лясы ў далінах рэк, але часам сялюся і ў сасонніку. Узімку я перабіраюся бліжэй да людзей. Сумуеш па мне? Звані — пагамонім!

 

Чорны дрозд любіць ціхія, зарослыя месцы з сыраватай глебай. Каб заўважыць яго, уважліва прыглядайся, і тады ты нават на фоне цёмнага падлеску зможаш убачыць, як птушка шукае на зямлі, чым бы пажывіцца. 

Чорны дрозд
Маёй песняй нельга не захапіцца — нездарма The Beatles уключылі ў свой «Белы альбом» трэк у мой гонар. У песні «Чорны дрозд» можна пачуць маё шчабятанне. Пазвані — і я дам табе асабісты канцэрт.

 

Далучайся да чата птушкароў «Ціў-ціў!»

Берасцянкі прылятаюць рана, пад канец сакавіка. Звычайна ў гэты час яшчэ не паўсюль растаў снег. А частка гэтых птушак нават застаецца зімаваць.

Берасцянка
Мы дакладна сустракаліся — я ж самая шматлікая ў Беларусі птушка! Пазвані — мне трэба нешта табе сказаць.

 

Ангельская мянушка сіняй сініцы «nun» значыць «манахіня», якую птушка атрымала ці то за вясёлы нораў, ці то за прыгожую шапачку, якая нагадвае святочны ўбор каталіцкіх манахінь.

Сіняя сініца
Табе калі-небудзь собіла назіраць нашыя шлюбныя гульні? Я распушваю хвост, раскідваю крылы, прыціскаюся да зямлі і танчу перад сваёй каханай — і ўсё гэта пад пералівісты спеў. Пазвані — навучу спяваць крутыя серэнады!

 

У старажытнагрэцкага паэта Эзопа ёсць байка: розныя птушкі зладзілі спаборніцтвы, хто з іх узляціць вышэй за іншых. Самай моцнай птушкай выявіўся арол, і ён падняўся ў неба вышэй за ўсіх. Але ў яго пёрах схаваўся маленікі крапіўнік, і калі арол у зеніце ўжо гатовы быў абвясціць сябе царом, крапіўнік адарваўся ад яго і ўзяцеў на некалькі цаляў вышэй.

Крапіўнік
Часам мяне называюць «партызанам», бо я люблю хавацца ў хмызах. Затое я гучна адтуль спяваю. Запомні маю песню, каб мы не размінуліся, калі будзеш гуляць у парку. Звані — і я табе праспяваю!

 

Пампуй мабільны вызначальнік птушак для Android!

Людзі нярэдка падбіраюць на зямлі цалкам здаровых птушанят кугакаўкі, якія ўпалі пасля няўдалай спробы палёту. Палічыўшы іх кінутымі, людзі забіраюць іх з сабой. Гэтага ні ў якім разе нельга рабіць! Калі ў птушаняці не бачна пашкоджанняў, яго трэба пакінуць на месцы: ён сам здолее вярнуцца ў гняздо. У нашай дапамозе патрэбу маюць толькі аслабленыя або параненыя савяняты.

Чаму птушанят нельга чапаць?

Шэрая кугакаўка
Калі любіш прагулкі па лясах ды лесапарках — магчыма, як-небудзь там перасячэмся. Там так класна паляваць… Але не хвалюйся, цябе я чапаць не буду: мяне цікавяць толькі дробныя грызуны, птушкі ды ўсякія казуркі. Дый палюю я толькі ўначы. У любым разе, калі захочаш пагаманіць — я заўсёды радая твайму званку!

 

Птушкі атрымалі “сімкі” ў 2020 годзе дзякуючы АПБ і кампаніі А1, а саму ідэю распрацавала ініцыятыва “Крэатон”.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: