Тэхналогія сачэння   

 

Для сачэння за птушкамі выкарыстоўваюцца GSM-GPS перадатчыкі. 

Прынцып працы такі: кожныя 10 хвілін прылада фіксуе GPS-каардынату, дзе знаходзіцца птушка. Потым гэтыя дадзеныя перасылаюцца даследчыкам у выглядзе смс-паведамлення. Смс прыходзіць два разы на дзень (прыблізна апоўдні і апоўначы). Але сістэму можна змяніць і запраграмаваць па-іншаму з дапамогай кампутара. Пакуль даследчыкі лічаць такі прынцып атрымання паведамленняў аптымальным: з аднаго боку, яны атрымліваюць неабходны мінімум па перамяшчэнні птушак, з другога — такая сувязь не надта нагружае прыладу і дазваляе ўзроўню батарэі заставацца стабільным. 

У «сэрцы» гэтага абсталявання — сім-карта, таму атрымліваць дазвол на перадачу і атрыманне дадзеных не патрабуецца, што таксама спрашчае працу даследчыкаў. 

Новая тэхналогія дазваляе атрымаць даволі дакладныя дадзеныя па міграцыі, і забяспечвае даволі надзейнае і падрабязнае сачэнне. 

Прыстасаванне працуе да таго моманту, пакуль не сапсуецца перадатчык ці птушка загіне. Такі падыход дазваляе атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб тым, што здарылася з кожнай пазначанай птушкай.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: