Сямейства Цімеліевыя

Невялікія або сярэдніх памераў, рухавыя птушкі, часта больш падобныя на драздоў, чым на сініц. Большасць іх з доўгім хвастом, які прыступкава заканчваецца. Агульная афарбоўка карычнева-шэрая з больш светлым нізам. У большасці відаў палавы дымарфізм адсутнічае, але ў некаторых ёсць (самка святлейшая за самца). Гняздзяцца ў лісцевых і вечназялёных лясах (часта вільготных), а таксама закуставаных і парослых трыснягом мясцінах. Гняздо шарападобнае, размешчана нізка ў трыснягу, траве або бамбуку. 2 падсямействы: таўстадзюбыя сініцы Paradoxornithinae (21 від), што раней вылучалі ў асобнае сямейства, і вусатыя сініцы Panuriпae. Некаторыя аўтары лічаць, што апошнія трэба вылучыць ў самастойнае сямейства Panuridae з 1 відам.

Спіс відаў:

Сініца вусатая
Panurus biarmicus

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: