Дэкаратыўная кветка ці падступны захопнік?

ад 22 жніўня 2019 года

Жнівень і верасень фарбуюць ускрайкі палеткаў і лясоў у жоўты колер. Гэта квітнее канадскі сумнік. Амаль па ўсёй Беларусі.

Канадскі сумнік, або залатарнік, засвойвае беларускія землі. Гэты інвазіўны від нясе пагрозу тутэйшым відам флоры і фаўны, а яго пылок – моцны алерген.

Канадский золотарник

Канадскі сумнік

Прыгожыя залатыя палеткі – гэта вынік акупацыі сумнікам тых участкаў, дзе раней маглі расці звыклыя нам расліны, як дзікія, так і сельскагаспадарчыя культуры. Сумнік выцясняе адсюль і многія віды жывёл, якія жылі там раней.

Канадскі сумнік быў завезены ў Еўропу з Паўночнай Амерыкі ў XVII стагоддзі як дэкаратыўная расліна. У Беларусі ён з’явіўся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.

Менавіта з кветнікаў расліна і трапіла ў дзікую прыроду. У нас гэты від не мае раслін-канкурэнтаў, як няма і насякомых, якія б ім жывіліся. Больш за тое, карані сумніка выпрацоўваюць інгібітары – рэчывы, якія замінаюць росту іншых раслін. Пры гэтым кожны куст сумніка дае да 100 тысяч семак.
Таму вельмі хутка канадскі сумнік распаўсюджваецца на вялікія тэрыторыі, выцясняючы адтуль звыклыя віды флоры і фаўны, і такім чынам цалкам змяняе экасістэму і зніжае біяразнастайнасць.

У Беларусі канадскі і падобны да яго гіганцкі сумнік урадам уключаныя ў пералік інвазіўных раслін, з якімі трэба змагацца. Звычайны сумнік, беларускі від, не вельмі падобны да сваіх амерыканскіх родзічаў і ніколі не займае вялікія плошчы, як яны.

Але штогод людзі садзяць канадскі сумнік на лецішчах і нават на клумбах у цэнтры Мінска! Што рабіць?

Як змагацца з канадскім сумнікам?

Калі вы ўбачылі ўчастак, дзе расце канадскі сумнік, сфатаграфуйце і напішыце электронны зварот праз сайт свайго абласнога ці Мінскага гарадскога  камітэта Мінпрыроды з просьбай прыняць меры па спыненні распаўсюду інвазіўнага віду раслін. Інспектары абавяжуць земляўласнікаў прыняць патрэбныя меры ў канкрэтныя тэрміны.

Канадский золотарник и бешеный огурец

Канадскі сумнік і шалёны агурок

Таксама максімальна дакладна паведаміце пра месца, дзе расце канадскі сумнік і іншыя інвазіўныя віды, а таксама пра плошчу тэрыторыі, якую яны займаюць, у Інстытут эксперыментальнай батанікі па тэлефонах: 8 (017) 284-14-70, 284-20-17, 284-20-25. Гэты Інстытут ажыццяўляе дэтальнае картаванне лакалізацыі інвазіўных відаў раслін на тэрыторыі Беларусі.

Ні ў якім разе не высаджвайце канадскі сумнік, не спрыяйце яго распаўсюду. Тлумачце суседзям!

Знішчыць яго не так лёгка.

Калі трэба знішчыць 10-20 кустоў – іх можна выкапаць з карэнішчам.

Калі касіць канадскі сумнік у першай палове ліпеня, то праз тры гады ён знікне таксама.

Аляксандр Вінчэўскі, прыродаахоўнік:

Галоўная бяда ад інвазіўных відаў – яны захопліваюць землі і выціскваюць нашы родныя віды. Акрамя сумнікаў гэта яшчэ не адзін дзясятак раслін, але ўрад афіцыйна прызнаў інвазіўнымі толькі сем! Раім старацца садзіць на лецішчы беларускія віды кветак, не садзіць тыя, якія добра растуць і па-за гародам (гэта таксама патэнцыйна інвазіўныя) – напрыклад кісліца настуркападобная: фіялетавыя лісточкі, жоўтыя кветкі. Да мяне яны ўвесь час пералязаюць ад суседзяў праз забор, а нядаўна бачыў яе уздоўж дарогі ў лесе. Калі вы ўбачылі нейкія дэкаратыўныя ці інвазіўныя расліны ў прыродзе – знішчайце, пакуль іх мала!

Пералік інвазіўных відаў:

  1. Борщевик Сосновского Heracleum sosnowskyi Maxim Баршчэўнiк Сасноўскага
  2. Борщевик Мантегацци Heracleum mantegazzianum Somm. et Levier Баршчэўнiк Мантэгацы
  3. Золотарник канадский Solidago сanadensis L. Сумнiк канадскi
  4. Золотарник гигантский Solidago gigantean Ait. Сумнiк гiганцкi
  5. Клен ясенелистный Acer negundo L. Клён ясенелiсты
  6. Робиния лжеакация Robinia pseudoacacia I. Рабiнiя псеўдаакацыя
  7. Эхиноцистис лопастной Echinocystis lobata (Michx.) Torr. et Gray Эхiнацысцiс лопасцевы

Одноклассники


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: