Вандруй па Мёрскім раёне з дадаткам «Міёры Go»!

ад 5 мая 2022 года

У рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза распрацаваны мабільны дадатак «Даведнік па Міёрскім раёне» з працоўнай назвай «Міёры Go!». Яго мэта — прыцягваць турыстаў.

Мабільны дадатак складаецца з двух лагічных модуляў — каталога і квэста. Першы дапаможа з лёгкасцю знайсці ўсе славутасці, а таксама ключавыя аб’екты інфраструктуры раёна (аб’екты харчавання, пражывання, АЗС, медыцынскага абслугоўвання і г.д.). Другі закліканы ўцягнуць карыстальніка ў працэс вывучэння Мёршчыны ў гульнявой форме.

Мурал в Миорах

Мурал-маляванка са славутасцямі Мёрскага раёна

Пры наведванні адной з славутасцяў, якую прапануе модуль квэстаў, дадатак мяняе статус удзельніка. Па меры выканання заданняў павялічваецца ўзровень гульца. Сваімі поспехамі можна падзяліцца з сябрамі праз сацыяльныя сеткі. Увесь функцыянал дадатку даступны афлайн. Спампаваць дадатак можна ў Арр Store і Google Play — для гэтага ў пошуку любой з гэтых платформ увядзі «Миоры Go». Падтрымліваюцца сацыяльныя сеткі: «Facebook», «Вконтакте», «Одноклассники», «Instagram».

Крыніца: mioryregion.by

https://www.facebook.com/APB.BirdLife.Belarus/


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: