Фатаграфуеш прыроду? Удзельнічай у конкурсе “Вікі любіць Зямлю”!

ад 3 чэрвеня 2022 года

«Вікі любіць Зямлю» — штогадовы міжнародны фотаконкурс, які ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленнямі «Вікімедыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпедыстамі па ўсім свеце.

 
Ольманы. Фото Ивана Муравьева

Альманскія балоты. Фота Івана Мураўёва

Удзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды сваіх краін і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць уласны конкурс, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрознівацца.

Асноўная задача конкурсу — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў Вікіпедыі і іншых праектах Фундацыі «Вікімедыя».

Арганізатары конкурсу просяць засяроджвацца не толькі на мясцінах дзяржаўнай значнасці, але і на ахоўных прыродных тэрыторыях мясцовага ўзроўню, а таксама на як мага шырэйшай разнастайнасці прыродных мясцін. Сёлета міжнародныя пераможныя здымкі будуць абраны ў дзвюх катэгорыях: краявіды (у тым ліку асобныя дрэвы, калі яны маюць статус помнікаў прыроды) і макра або набліжэнне (жывёлы, расліны і грыбы):

  • міжнароднае журы адбярэ да 20 здымкаў, з якіх да 10 у кожнай катэгорыі;
  • на мясцовым узроўні будзе да 15 пераможцаў, з іх да 10 у кожнай катэгорыі. Мясцовыя арганізатары могуць вырашыць не дзяліць мясцовых пераможцаў паводле катэгорый і могуць абраць меней здымкаў (напрыклад, 10).

Правілы конкурсу ў Беларусі чытай на сайце Вікімедыі. Конкурс дзейнічае да канца ліпеня.

Паводле wikimedia.org

Телеграм


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: