Хто перамог на BirdRace-2022?

ад 5 верасня 2022 года

Сёлета ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі (BirdRace-2022), які праводзіў Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнічала 10 каманд.

Рэкорды, цікавыя назіранні і больш поўную інфармацыю апублікуем заўтра, а пакуль вітаем пераможцаў.

1 месца: каманда «Troglodytes» (Андрэй Барадзін, Мікалай Варабей, Андрэй Чараднічэнка і Мікіта Львоў) — 132 віды (інфармацыя абноўлена: каманда заяўляла пра 133 віды (гл. табліцу ніжэй), але пасля фінішу і перагляду фотаздымкаў адзначыла памылку ў вызначэнні аднаго віду, пра што паведаміла Аргкамітэту).

троглодиты

2 месца: каманда «Rara avis» (Максім Каласкоў, Ірына Самусенка, Данііл Жураўлёў і Дзмітрый Жураўлёў) — 124 віды.

rara avis

3 месца: каманда «VICTORия» (Сямён Левы, Анжэла Журавель, Наталля Капорыкава і Генадзь Ардзюк) — 123 віды.

victorия

Як размеркаваліся месцы ўсіх каманд, можна паглядзець у табліцы.

Каманды маюць права падаць на апеляцыю, падрабязнасці ў Правілах чэмпіянату.

Аргкамітэт


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: