Біяфак БДУ запрашае на лекцыю пра птушку года — звычайную туркаўку

ад 24 студзеня 2023 года

Звычайная туркаўка, птушка 2023 года — гераіня чарговай лекцыі з цыклу “ProПтиц на Биофаке” ад біялагічнага факультэта БДУ.

  • Што агульнага ў туркаўкі і чарапахі?
  • Якіх замежных «сваякоў» туркаўкі чакаюць беларускія птушкары?
  • Як і дзе пабачыць птушку года?
  • Чаму звычайная туркаўка хутка можа стаць незвычайнай?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў у суботу 4 лютага адкажа вопытны арнітолаг Сямён Левы. Пачатак а 10.00. Адрас: Мінск, вул. Курчатава, 10. Для ўваходу ўзяць з сабой пашпарт.

Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая.


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: