Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе

ад 8 снежня 2022 года

У конкурсе на самае вялікае і самае цяжкае гняздо белага бусла, ініцыяваным Беластоцкім універсітэтам, людзі дасылалі фотаздымкі буслянак з розных краін Еўропы, у тым ліку з Беларусі. 


На фота аднаго з пераможцаў, Юрыя Шакеля, – гняздо буслоў дыяметрам 2,5 метра і вышынёй 1,5 метра! 

буслянка ў Друі

Адна з самых вялікіх буслянак Еўропы знаходзіцца ў беларускай Друі. Фота Юрыя Шакеля

Буслы аблюбавалі адну з ацалелых сцен старога бровара ў вёсцы Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці і зрабілі там сваё шыкоўнае гняздзечка, у якім штогод выводзяцца птушаняты.

Адна з самых вялікіх буслянак Еўропы знаходзіцца ў беларускай Друі. Фота Юрыя Шакеля

Буслянка ў Друі. Фота Юрыя Шакеля

Яшчэ дзве беларускія буслянкі, якія ўвайшлі ў дзясятку самых вялікіх, знаходзяцца ў Малой Бераставіцы на Гродзеншчыне і ў Аршанскім раёне на Віцебшчыне.

Усе буслы штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое – больш за 800 кг, а часам і больш за тону!

 


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: