Лекцыя “Птушкі ў вялікім горадзе” 10 снежня — запісвайся!

ад 6 снежня 2022 года

Біялагічны факультэт БДУ запускае цыкл лекцый “ProПтиц на Биофаке”. У суботу 10 снежня пройдзе першая лекцыя – “Птушкі ў вялікім горадзе”. 

❓ Навошта птушкі “пераязджаюць” у гарады?
❓ Як у іх змяняецца лайфстайл?
❓ Якія часткі горада самыя птушыныя?
❓ Ці чакае гарады нашэсце птушак?
 
На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа вопытны арнітолаг, намеснік дэкана біялагічнага факультэта БДУ Віталь Сахвон.
 
Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая – па спасылцы.
Таксама падчас лекцыі адбудзецца ўзнагароджанне прызёраў чэмпіянатаў “Birdrace-2022” і “Фотабёрдынг-2022”.
 

Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: