Лекцыя “Таямнічае жыццё забалочаных тарфянікаў” 4 сакавіка — запісвайся!

ад 24 лютага 2023 года

 Запісвай дату ў свой каляндар: 4 сакавіка (субота) у 10.00 — лекцыя пра таямнічае жыццё забалочаных тарфянікаў.

Гэта трэцяя лекцыя з цыклу “ProПтиц на Биофаке” ад біялагічнага факультэта БДУ.

❓ Як аднавіць тарфянік, каб вярнуць туды птушак усур’ёз і надоўга?

❓ Як вывучаюць птушак на забалочаных тарфяніках?

❓ Хто з рэдкіх відаў жыве на забалочаных Дакудаўскіх тарфяніках?

❓ Няўлоўныя пастушковыя: як іх знайсці?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа арнітолаг, прафесар Васіль Грычык.

Адрас: Мінск, вул. Курчатава, 10.

Для ўваходу вазьмі з сабой пашпарт.

Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая.


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: