Свіргуль чорны

Сямейства

Лацінская назва: Apus apus
Ангельская назва: Swift
Руская назва: Стриж черный

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: A. a. apus — Еўропа праз Азію на У да воз. Байкал, паўн.-зах. Афрыка; A. a. pekinensis — ад Ірана праз Казахстан, паўд. Гімалаі, Манголію да паўн. Кітая і Маньчжурыі.

Біятоп: высокія будынкі ў гарадах, руіны, скалы са шчылінамі ў сонечных месцах, марскія скалы, пячоры, старыя лясы (перш за ўсё, сасновыя). На Каўказе даходзіць да 2225 м в.у.м.

Гняздо: звычайна ў дыфузнай калоніі; ў шчылінах сцен, пад парапетамі, дахамі, у дуплах, можа карыстацца гнездавымі скрынкамі. Плоскі матрац з сухой травы, саломы, моху і пёраў, перакладзеных валоссем, шэрсцю, воўнай, раслінным пухам, ватай, паперкамі, ніткамі і да т.п. Усё гэта злепленае слінай. D =9-15 см.

Яйкі: 2-3 (1-4), эліптычныя, вельмі падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, белыя. Памеры: 25,0 х 16,0 мм (22,5-27,0 х 15,0-17,5 мм).

Арэал: ад Еўропы да цэнтр. Азіі, М. Азія, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты:(ІІІ, IV) V (VI), VII-VIII (IX).

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, Мадагаскар.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Доўгія, серпападобныя крылы і параўнальна кароткі, з развілкай хвост. Матава-чорны, на горле белая пляма (у палёце нябачная). У маладых светлая аблямоўка пёраў. Палёт вельмі хуткі, часам з выдаваннем пiсклівых гукаў. Ніколі не садзіцца на галіны або зямлю. Большы за ластавак, з якімі яго звычайна блытаюць. Голас: рэзкi, пранізлівы свіст «і-стрі-і… стрі-стрі…», «сррііі-сiрріі». Даўжыня цела 16-19 см, размах крылаў 38-48 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © В. Юрко| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: