Тэрыторыі, важныя для птушак (ТВП) і захавальнікі дзікай прыроды   right_line


Чаму знікаюць жывёлы і расліны? Найперш таму, што знікаюць і знішчаюцца іх натуральных месцы пражывання.

Таму адзін з самых эфектыўных метадаў аховы большасці рэдкіх і многіх звычайных відаў птушак — гэта захаванне каштоўных прыродных тэрыторый, неабходных для іх выжывання.

Тэрыторыя, важная для птушак (ТВП) – гэта тэрыторыя, якая жыццёва важная для захавання папуляцыі аднаго альбо некалькіх відаў птушак падчас зімоўкі альбо міграцыі.

Міжнародная праграма «Тэрыторыі, важныя для птушак» (ТВП) (Important Bird Areas (IBA)) пачала працаваць у 1980-х гадах з ініцыятывы міжнароднай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International.

Падрабязней пра ТВП, вызначэнне іх межаў і крытэры, па якіх вылучаюцца гэтыя тэрыторыі, можна пачытаць на сайце ТВП.

Жыхары в. Здзітава з сертыфікатамі захавальнікаў Спораўскага балота. Фота Вольгі Лукшыц

Жыхары в. Здзітава з сертыфікатамі захавальнікаў Спораўскага балота. Фота Вольгі Лукшыц

Каб сачыць за станам ТВП і іншых важных для біяразнастайнасці тэрыторый, патрэбныя адмысловыя валанцёры — захавальнікі дзікай прыроды. Гэта аматары дзікай прыроды, жыхары ваколіц і наведвальнікі ТВП. Іх аб’ядноўвае асабістая адказнасць за “сваю” тэрыторыю, жаданне спрыяць яе устойліваму існаванню, дапамагаць спецыялістам весці яе маніторынг і кантраляваць стан.

Галоўныя мэты захавальнікаў – ранняе выяўленне пагроз, сачэнне за зменай колькасці знакавых відаў птушак, вызначэнне змен у месцах іх пражывання, экалагічная адукацыя насельніцтва.

З дапамогай захавальнікаў мы рэгулярна і аператыўна атрымліваем інфармацыю пра стан ТВП і новыя пагрозы для біяразнастайнасці, праводзім практычныя мерапрыемствы для захавання птушак і тэрыторый, а таксама аднаўлення экасістэм. Захавальнікі дзікай прыроды маюць сталыя кантакты з мясцовымі прыродаахоўнымі ўстановамі, каб аператыўна вырашаць узніклыя праблемы. 

Кожны можа спрыяць устойліваму існаванню ТВП і браць удзел у актыўнасцях у залежнасці ад сваіх магчымасцяў, здароўя, ведаў. Галоўная ўмова – непасрэднае наведванне тэрыторыі. Наведванне можа быць як адмыслова па “справах” захавальніка дзікай прыроды, так і з асабістымі мэтамі (падчас рыбалкі, палявання, нарыхтоўкі ягад ці грыбоў і г.д.). Рэгулярнасць візітаў можа быць рознай, але максімальна частае наведванне розных куткоў ТВП заахвочваецца.

Для зваротнай сувязі захавальнікаў з прыродаахоўнікамі на сайце ТВП створаныя формы паведамленняў пра пагрозу і візіт. 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: