Лебедзь-шыпун

Сямейства

Лацінская назва: Cygnus olor
Ангельская назва: Mute swan
Руская назва: Лебедь-шипун

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: вялiкiя вадаёмы са стаячай вадой з добра развiтай надводнай раслiннасцю, уключаючы марскiя затокi.

Гняздо: на сплавiне, в-ве або ў засохлым трыснягу ў цяжкадаступным месцы, паблiзу невялікага ўчастка адкрытай вады. У выглядзе кола вялікай колькасці сухой надводнай раслiннасцi. D = 1-1,5 м, Н = прыбл. 0,75 м.

Яйкi: 5-10, крыху падоўжаныя з тупым вужэйшым канцом, зеленавата-алiўкавыя. Памеры: 114,0 х 74,0 мм (105,0-122,0 х 68,0-80,0 мм).

Арэал:разарваны. Брытанскiя а-вы, Ірландыя, паўд. Скандынавія, цэнтр. і зах. Еўропа (акрамя Пiрэнейскага і Апенінскага п-оў), паўд.-ўсх. і паўн. узбярэжжы Чорнага i Каспiйскага м., Сярэд. Азiя, лакальна ўсх. i М. Азiя.

Пералёты: III-IV, IX-XI (XII).

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала; паўд.-зах. і цэнтр. Еўропа, Брытанскія а-вы, цэнтр., паўд.-ўсх. i паўд. Азiя, Аравiйскi п-аў i дэльта р.Нiл.

Беларусь: з 80-х гадоў ХХ ст. шырока распаўсюджаны, але нешматлікі на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант.

Вялікіх памераў, белы з чорным нарастам каля асновы дзюбы (які ў самцоў увесну крыху большы, чым у самак). Падчас палёту крылы выдаюць меладычны гук. Маладыя карычнявата-шараватыя, дзюба без нарасту. Голас: рэдка трубіць насавое «кіг’юр», часам шыпіць. Даўжыня цела 145-160 см, размах крылаў 208-240 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1-© Т. Раманава| Фота 2-© С. Кунік| Фота 3-© В. Кашчэеў| Фота 4-© Т. Раманава| Фота 5-© А. Несцераў

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: