Пагоніч малы

Сямейства

Лацінская назва: Porzana parva
Ангельская назва: Little crake
Руская назва: Погоныш малый

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: плыткiя вадаёмы з добра развiтай надводнай раслiннасцю, часам на берагах вялікіх азёр або рэк і ў заліўных лясах.

Гняздо: падвешанае на надводнай раслiннасцi каля краю вады, часам на купіне сухіх раслін. Вельмi шчыльнае, з высокімі краямі з сухiх лiстоў і сцёблаў трыснягу i рагозу, або з траў, заплеценых па баках. Знiзу матэрыял укладзены наўскос альбо крыж-накрыж шчыльнымi слаямi. D = 11-20 см, d = 10 -16 см, H = 2-9 см, h = 2-3 см.

Яйкi: 6-8 (4-11), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, алiўкавыя. Густыя i дробныя плямы алiўкава-карычневыя або карычневыя (цямнейшыя за фон). Памеры: 30,0 х 21,0 мм (28,0-34,0 х 19,0-24,0 мм).

Арэал: ізаляваныя ўчасткі ў паўд.-зах. Еўропе, ад цэнтр.-паўд. Еўропы абмежаваны арэал на У (акрамя Пн).

Пералёты: IV(V), VIII-X.

Месца зiмовак: Апенiнскi п-аў, М. Азiя, паўд. Азiя да Iндыi, Аравiйскi п-аў, паўн.-ўсх. Афрыка (напр., даліна р.Ніл). Некаторыя асобіны могуць зімаваць у межах гнездавога арэала.

Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

У адрозненне ад пагонiча-крошкi белыя палоскi на шэрым, а не на цёмным фоне. Кароткая дзюба з чырвонай асновай, ногi зялёныя. У самак (у адрозненне ад самцоў) спод цела глiнiсты, шэрыя толькi шчокi. Маладыя падобныя да самкi, але трошкi святлейшыя i спод цела брудна-белы. Птушаняты падобныя да пагонiча-крошкi, але дзюба белавата-ружовая, блакiтны налёт над вокам адсутнiчае. Голас: абрывiстае «квэк» або «вюітт-кворр», часта «кік-кік-кік-кік…», якое паступова сцiхае i заканчваецца далiкатнай трэллю; позыў «доб, топ», накшталт капаючых з крана кропель вады, з маладымi — «квiрр», у небяспецы асцярожнае «квiк». Даўжыня цела 19 см, размах крылаў 30-39 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: