Лыска

Сямейства

Лацінская назва: Fulica atra
Ангельская назва: Coot
Руская назва: Лысуха

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: F. a. atra — Еўропа (акрамя Пн), паўн. Афрыка, Азiя да Японii Iндыi i Iндакiтаю на Пд. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 3 падвiды.

Бiятоп: часцей за ўсё вадаёмы са стаячай вадой з добра развiтым поясам трыснягу, старыцы, каналы, марскія лагуны; радзей — тарфяныя балоты i плыткiя равы, вакол якiх растуць густыя кусты, рэкі з павольным цячэннем; у паслягнездавы перыяд усе тыпы нiзiнных вадаёмаў, а таксама залівы i марскiя ўзбярэжжы.

Гняздо: часцей за ўсё ў прыбярэжнай расліннасці (трыснягу), у плыткай вадзе абапіраецца на дно, часам каля краю вады альбо на купiнах асакi, паламаным трыснягу. Спружынiстая аснова ў выглядзе кучкі з сухіх сцёблаў, трыснягу альбо асакi, якiя ўкладзены крыж-накрыж, часта па краях аплятае трыснёг, высцiлка з лiстоў. Ад гнязда да вады ідзе паласа сухога трыснягу. D = 29-39 см, d = 22-23 см, H новых гнёзд 11-20 см.

Яйкi: 6-10 (1-15, выключна 22, калі больш як 15 — праўдападобна, што адкладзены 2 самкамі), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, светлыя з пясочна-гліністым адценнем. Глыбокiя плямы вельмі дробныя, густыя i шэрыя; паверхневыя — ад цёмна-бурых да чорных. Памеры: 53,0 х 36,5 мм (46,0-62,0 х 32,0-41,0 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя Пн), Iндакiтай i Аўстралiя. Папуляцыi на З i Пд арэала аселыя.

Пералёты: III-IV, IX-XI.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама зах., паўд. i часткова цэнтр. Еўропа, паўн. Афрыка, М., цэнтр. і паўд. Азiя да Карэi і Японіi, Індыя, Малайскi арх., Новая Гвінея, Аўстралія і Новая Зеландыя.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны, часткова зімуючы і транзітна мігрыруючы від.

Чорная з белым iлбом i светлай дзюбай. Маладыя цёмна-шэрыя з зеленаватай дзюбай, амаль нябачнай бруднавата-белай лысiнай на лбе i светлым горлам. Птушаняты бура-чорныя з чырвонай галавой. Голас: гучнае «кэўк», двухскладовае «кт-коўк» «кор», асцерагаючы — «цільк», «кiкс», «крок». Даўжыня цела 36-45 см, размах крылаў 67-80 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава|© Дз. Якубовіч|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: