Зуёк малы

Сямейства

Лацінская назва: Charadrius dubius
Ангельская назва: Little ringed plover
Руская назва: Зуек малый

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: у Еўропе толькi Ch. d. curonicus — паўн.-зах. Афрыка, Еўропа (акрамя Iсландыi, Iрландыi i Пн), Азiя да Карэi, паўн. Кiтай i Японiя; Ch. d. jerdonii — Iндыя i паўд.-ўсх. Азiя; Ch. d. dubius — Фiлiпiны да Новай Гвiнеi i арх. Бiсмарка.

Бiятоп: пляжы кантынентальных вадаёмаў, высыхаючыя вадаёмы (з патрэсканай сухой скарынкай), закiнутыя месцы здабычы галькi, сухiя рудэральныя месцы (нават далёка ад вады), часам салёна- або саленаватаводныя прыморскія лагуны.

Гняздо: адкрытае, у ямцы з высцiлкай са шчыльна прылеглых адна да адной галек, радзей з ракавiнак з прымессю травы, вельмі рэдка далёка ад вады, часта на астраўках сярод рэк і азёр. D ямкі да 10 см, H = прыбл. 3 см.

Яйкi: 4 (3-5), грушападобныя або авальныя, з вострым вузейшым канцом, бела-шэрыя, пясочныя або светла-карычневыя, свежа адкладзеныя з блакітна-зялёным бляскам і мноствам раўнамерна размешчаных плямак. Глыбокiя плямы папялістыя, паверхневыя — бурыя, карычневыя альбо карычнева-алiўкавыя, часам чорныя або фіялетавыя. Памеры: 30,0 х 22,0 мм (27,0-33,0 х 20,0-23,0 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя Пн), паўд.-Усх. Азiя, Фiлiпiны i Новая Гвiнея.

Пералёты: (ІІІ) IV-V, (канец VІІ) VIII-X. На Пд арэала — аселы.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, паўд. Азiя, трапiчная Афрыка (у невялікай колькасці зімуе ў раёне Персідскага зал. і на Пд Аравійскага п-ва).

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобны да вялiкага зуйка, але крыху меншы. Белае брыво над вокам праходзiць праз лоб на другі бок галавы, дзюба чорная, ногi жоўтыя, у палёце адсутнiчае белая палоска на крылах. Маладыя часта з няпоўнай цёмна-карычневай палоскай на галаве, чым падобныя да наступнага вiду. Адрознiваюцца колерам ног i адсутнасцю палоскi на крылах. Голас: аднаскладовае, кароткае, трошкi хрыплае «пiў», у шлюбным палёце меладычнае, флейтавае, хрыплае, «трi-э, крi-э». Даўжыня цела 14-18 см, размах крылаў 34-40 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава|© Дз. Якубовіч|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: