Сявец

Сямейства

Лацінская назва: Pluvialis squatarola
Ангельская назва: Grey plover
Руская назва: Тулес

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: сухiя фрагменты тундры; пад час пералётаў i на зiмоўцы — пясчаныя марскiя берагi, берагi азёр i рэк, лугі і пашы, тэрыторыі, якія заліваюцца вадой.

Гняздо: у ямцы на сухiм, адкрытым месцы. Высцiлка з сухой наземнай раслiннасцi, моху i лішайнікаў або з галькі. D = 9-15 см, H = 2-3 см.

Яйкi: звычайна 4 (3), авальныя або грушападобныя, светла-жаўтавата-карычневыя, шэрыя або алiўкавыя, часта з зялёным або чырвона-карычневым тонам, з чорна-бурымi плямамi, якія часта размешчаны на шырэйшым канцы. Памеры: 51,5 х 36,0 мм (45,5-55,5 х 34,0-38,0 мм).

Арэал: крайняя Пн Палеарктыкi (акрамя Грэнландыi i Скандынавii).

Пералёты: пералётны (IV-VI, (VII) VIII-X (ХІ)). Спарадычна залятае на Шпіцберген, в-аў Мядзведжы і Фарэрскiя а-вы, Ісландыю (кожны год), Азорскія а-вы і Мадэйру.

Месца зiмовак: Вялiкабрытанiя, зах. i паўд. Еўропа, Афрыка, паўд. i ўсх. Азiя, Філіпіны, Малайскi арх., Аўстралiя, Цэнтр. i Паўд. Амерыка, Антыльскiя а-вы, зах. Грэнландыя.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны пад час міграцый від.

Верх цела ў дробных, белых i чорных плямках. У шлюбным уборы спод цела i галава з бакоў цёмныя. У палёце пад крыламi чорныя плямы (пад плячыма). Зверху белаватая палоска праз усё крыло i светлы хвост. У негнездавы час i ў маладых спод цела светлы. У абодвух уборах падобныя да наступнага вiду. Голас: больш вострае, чым у наступнага вiду, трохскладовае флейтавае «тлi-йё-йi». Даўжыня цела 27-31 см, размах крылаў 60-70 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава|© Т. Раманава|© Т. Раманава

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: