Кнігаўка

Сямейства

Лацінская назва: Vanellus vanellus
Ангельская назва: Lapwing
Руская назва: Чибис

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: лугi з сярэдняй вiльготнасцю, пашы, вiльготныя палi паблiзу лугоў, дэльты рэк, берагi i рачныя астравы. Даходзіць да вышыні ў 800-900 м в.у.м., у выключных выпадках — да 1000 м в.у.м.

Гняздо: у неглыбокай ямцы сярод нiзкай раслiннасцi на адкрытым месцы. Скупая высцiлка з сухой травы. D = 10-14 см, H = прыбл. 2 см.

Яйкi: 4 (2-5), грушападобныя, аліўкавыя, алiўкава-зялёныя альбо светла-зялёныя, часам гліністыя або карычневыя. Дробныя i густыя чорныя альбо карычневыя плямы. Памеры: 46,0 х 33,0 мм (42,0-50,0 х 31,0-34,0 мм).

Арэал: ад Еўропы (акрамя крайніх Пн-У і Пд) шырокiм поясам праз цэнтр. Азiю да Цiхага ак.

Пералёты: (канец ІІ) III-IV, (канец V) VI-XI. Паўднёва-заходнія папуляцыі аселыя (напр., у Вялікабрытаніі, Францыі, паўн. Італіі, Іспаніі, Турцыі).

Месца зiмовак: зах. i паўд. Еўропа, Брытанскiя а-вы, М., паўд. i ўсх. Азiя, Японскiя а-вы, паўн. Афрыка.

Беларусь: адзін з найбольш звычайных пералётных і транзітна мігрыруючых відаў кулікоў.

У апярэнні чорны з зеленаватым, металiчным бляскам, белы i ржавы колеры. На галаве высокi чуб. Маладыя цемна-шэра-карычневыя са светлым жыватом i больш кароткiм чубам. Голас: гучнае, трошкi хрыплае «кiі-р-вi», «кіі-р-віі». Даўжыня цела 28-34 см, размах крылаў 66-80 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава|© Дз. Якубовіч|© Дз. Якубовіч|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: