Пясочнік ісландскі

Сямейства

Лацінская назва: Calidris canutus
Ангельская назва: Knot
Руская назва: Песочник исландский

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:з 5 падвідаў у Еўропе сустракаюцца толькі 2: C. c. canutus —цэнтр. і паўн. Сібір, Таймыр, Новасібірскія а-вы, верагодна, Якуція (зімуе ў зах. і паўд. Афрыцы і, магчыма, у Аўстраліі); С. c. islandica — паўн.канадскія астравы, арх. Франклiна і Грэнландыя (зімуе ў зах. Еўропе).

Біятоп:арктычная пагоркавая або горная тундра далёка ад марскіх берагоў, аддае перавагу паўастравам і астравам, якія выступаюць на Пн за край мацерыка; на Грэнландыі — скалістыя паліцы са скальным друзам, вулканічнай лавай або кучамі лёду з ледавiкоў. Пад час пералётаў і на зімоўцы – марскія ўзбярэжжы (пясчаныя, глеевыя або камяністыя).

Гняздо:на сухім адкрытым пагорку, звычайна паблізу вады, часам у купіне раслін. Амаль плоская ямка з высцілкай з кавалкаў раслін і лішайнікаў. D= прыбл. 10-11 см., h = прыбл. 5 см.

Яйкі:3-4, ад авальных да грушападобных, светла-гліністыя, жаўтавата-зеленаватыя або аліўкава-зеленаватыя, глыбокія плямы — невялікія, светла-фіялетавыя, паверхневыя – чорна-карычневыя, на тупым канцы могуць злівацца. Памеры: 43,0 х 30,0 мм (34,5-45,9 х 26,0-31,5 мм).

Арэал:разарваны. Ізалявана, невялікімі «астраўкамі» ў крайніх раёнах Паўн. Галарктыкі, у Азіі і Амерыцы. Магчыма, гняздзіцца і на Шпіцбергене.

Пералёты:пералётны (IV-V, VII-X). Рэгулярна пралятае праз Еўропу.

Месца зімовак:зах. Еўропа, Брытанскія а-вы, Ірландыя, Інданезія, Малайзiя, Індакітай, Аўстралія, Новая Зеландыя, паўн., зах. і паўд. Афрыка, паўд. ўзбярэжжы Паўн. (Фларыда), Цэнтр. і Паўд. Амерыкi (галоўным чынам Аргенцiна).

У шлюбным уборы спод цела ржавага колеру, верх жоўта-карычневы з выразнымi цёмнымi рыскамi. У негнездавы час шаравата-карычняваты, ад споду белы. Верх цела з характэрным лускаватым рысункам. Дзюба кароткая i прамая. У палёце зверху светлая паяснiца i хвост з мноствам цёмных плямак, па краі крыла больш светлая паласа. Голас: нiзкае «туй, нуiт», калі ўзлятае — флейтавае, цiхае «тлiт-тлiт». Даўжыня цела 23-27 см, размах крылаў 46-55 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: DickDaniels

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: