Пясочнік марскі

Сямейства

Лацінская назва: Calidris maritima
Ангельская назва: Purple sandpiper
Руская назва: Песочник морской

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:сухая горная тундра са скальнымі восыпамі і мноствам ручаёў паблізу марскіх узбярэжжаў, а таксама скальныя выступы на берагах а-воў і марскіх узбярэжжах, у Швецыі і Нарвегіі сустракаецца і вышэй за 1300 м в.у.м., дзе трымаецца гурбаў снегу і мёрзлага грунту. Пад час пералётаў і зімоўкі — камяністыя (радзей пясчаныя) марскія ўзбярэжжы, скалістыя астравы і паўастравы з моцным прыбоем.

Гняздо:паміж камянёў у ямцы ў дзірване або моху; скупая высцілка з моху, лішайнікаў і лісця карлікавай вярбы. d= 8-10 см, h = 5-6 см.

Яйкі:3-4, набліжаныя да грушападобных, крэмава-пясчана-жоўтыя, шэра-аліўкавыя або карычнева-аліўкавыя (свежыя з зялёным бляскам) са светла-шэрымі глыбокімі і чорна-карычневымі паверхневымі плямамі, якіх больш на шырокім канцы. Памеры: 37,5 х 26,0 мм (33,5-41,0 х 24,5-28,0 мм).

Арэал:разарваны. Паўн. край Галарктыкі.

Пералёты:частка папуляцыі аселая, частка – пералётная (III-V/VI, VII-XІ).

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала: Скандынавія, Брытанскія а-вы, Ірландыя, Ісландыя, зах. Еўропа, у Паўн. Амерыцы – атлантычныя ўзбярэжжы.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны пад час міграцый від.

У шлюбным уборы карычнева-шэры, у негнездавы час — крыху больш цёмны i шэры. Жывот белы. Дзюба прамая, параўнальна тонкая, каля асновы жоўтая, ногi кароткiя, жоўтыя. Голас: далiкатнае, цiхае «лiт-вiт», або «трiтт, цідiт». Даўжыня цела 20-24 см, размах крылаў 37-46 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Andreas Trepte

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: