Кулік-гразевік

Сямейства

Лацінская назва: Limicola falcinellus
Ангельская назва: Broad-billed sandpiper
Руская назва: Грязовик

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:у Еўропе толькі L. f. falcinellus — Cкандынавія і паўн. Расія;L. f. sibirica — п-аў Таймыр ад р. Лены да р. Калымы.

Біятоп:тундра і лесатундра, галоўным чынам на тарфяніках, у гарах даходзіць да 1000 м в.у.м.; пад час пералётаў — прыморскія мелкія вадаёмы з глеевым дном, марскія ўзбярэжжы, берагі вялікіх рэк, вільготныя лугі і балоты.

Гняздо:звычайна ў купіне расліннасці, нябачнае з бакоў (яйкі можна ўбачыць толькі зверху), у ямцы з даволі багатай высцілкай з сухiх наземных раслін. D= 7-10 см, h = 2,5-3 см.

Яйкі:(3) 4, авальныя да грушападобных, палева-жоўтыя, светла-карычневыя або аліўкава-бурыя з цёмна-карычневымі, карычневымі або карычнева-чырвонымі дробнымі плямамі, часам з некалькімі вялікімі плямамі. Памеры: 32,0 х 23,0 мм (28,5-35,5 х 21,0-25,0 мм).

Арэал:разарваны. Скандынавія і Кольскі п-аў, лакальна ў паўн. Сібіры.

Пералёты:пералётны (V, VII-IX).

Месца зімовак:міжземнаморскі і чарнаморскі басейны, Пд Каспійскага м., паўд. і паўд.-ўсх. Азія (ад Персідскага заліва да Індыі і Шры Ланкі), раён Чырвонага м., паўн.-ўсх. і ўсх. Афрыка, Інданезія, Аўстралія.

У шлюбным уборы з цёмнай спiной і светлым узорам, як у бакасаў. За вокам брыво раздзяляецца на два. Параўнальна доўгая дзюба, нязначна загнутая на канцы ўнiз, ногi кароткiя i цёмныя. Грудзi ў цёмныя плямкi, жывот белы. У негнездавы час больш шэры. У палёце i ў шлюбным уборы параўнальна цёмны, паяснiца i сярэдзiна хваста цёмныя, бакавыя рулявыя белыя з цёмнымi палоскамi. У негнездавым уборы светла-шэры, вельмi падобны да вялiкага кiркуна. Голас: кароткае, хрыплае «трiрр». Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 32-39 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © В. Пракапчук

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: