Баталён

Сямейства

Лацінская назва: Philomachus pugnax
Ангельская назва: Ruff
Руская назва: Турухтан

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:вялікія вільготныя лугі з невялічкімі пагоркамі, тундра, літараль каля ўзбярэжжа, дэльты, балоты з невялікімі азёрамі. У паслягнездавы перыяд таксама сухія травяністыя тэрыторыі, палі, сухое дно часовых вадацёкаў, узбярэжжы прэснаводных вадаёмаў і рэк, заліваемыя вадой тэрыторыі і балоты. Значна больш рэдкі на марскіх узбярэжжах.

Гняздо:у даволі глыбокай ямцы ў сухім месцы пад прыкрыццем высокiх наземных раслін. Высцілка больш багатая, чым у кнігаўкі, з травы, лісця, сцёблаў і моху. D = 12-15 см, h = прыбл. 5 см.

Яйкі:(2-3) звычайна 4, грушападобныя да авальных, з больш вострым вузейшым канцом, чым у случка, і больш вузкія, чым у кнігаўкі. Жаўтавата-зялёныя або светла-зялёныя да аліўкавых, з карычнева-шэрымі глыбокімі і карычняватымі да цёмна-карычневых паверхневымі плямамі. Памеры: 43,0 х 30,5 мм (39,0-48,0 х 28,0-33,0 мм).

Арэал:лакальна ў Вялікабрытаніі, Францыі, Галандыі, Германii, Даніі і Польшчы. Закрыты ад Скандынавіі праз паўн.-ўсх. Еўропу і Азію да праліва Берынга. Лакальна на Пд да воз. Байкал.

Пералёты:(ІІ) ІІІ-IV(V-VІ), VII-X (XI).

Месца зімовак:зах. Еўропа (Галандыя, Германiя, Францыя, Вялікабрытанія), еўрапейскае і афрыканскае Міжземнамор’е, Месапатамія, паўд. і паўд.-ўсх. Азія (з Індыяй уключна), усх., паўд. і зах. Афрыка на Пд ад Сахары.

Беларусь: нешматлікі на гнездаванні пералётны від; у значна большай колькасці сустракаецца пад час транзітных міграцый.

У шлюбным уборы палавы дымарфiзм праяўляецца ў багатым, вельмi зменлiвым апярэннi самца. Самка меншая. Самец у негнездавы час падобны да самкi, але з меншай колькасцю плямак, грудзi крэмавыя, аднатонныя. У палёце «каржакаваты» сiлуэт, рысунак на крылах i дзве белыя плямы на паяснiцы. Голас: вельмі рэдка ціхае «как»; самка каля гнязда, калі аблятае набліжаючагася ворага, ціха мармыча «ум-ум». Даўжыня цела самца 28-33 см, самкі 22-27 см, размах крылаў самца 54-59 см, самкi 48-52 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1-2: © Дз. Якубовіч Фота 3-4: © Т. Раманава

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: