Бакас

Сямейства

Лацінская назва: Gallinago gallinago
Ангельская назва: Snipe
Руская назва: Бекас

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: G. g. gallinago — частка Палеарктыкі; G. g. delicata — Паўн. Амерыка; G. g. faeroeensis — Ісландыя, Фарэры, Аркадскія і Шэтландскія а-вы.

Біятоп: вільготныя лугі, тарфянікі, багны, пад час пералётаў таксама глеістыя берагі вадаёмаў і спушчаныя сажалкі, а таксама іншыя вільготныя месцы.

Гняздо: у купіне асакі (часцей за ўсё вакол яе плыткая вада), добра схаванае з бакоў. Скупая высцілка з кавалкаў асакі. D = 9-15 см, h = 2-5 см.

Яйкі: звычайна 4 (2-5), авальныя да грушападобных з тупым вузейшым канцом, розных адценняў аліўкава-зялёнага альбо аліўкава-карычневага; глыбокія плямы — шэрыя альбо шэра-аліўкавыя (вялікія, звычайна больш густыя на шырокiм канцы), паверхневыя – карычневыя або чырвона-карычневыя. Памеры: 40,0 х 28,0 мм (35,0-43,0 х 26,0-29,5 мм).

Арэал: Галарктыка (акрамя Пд і крайняй Пн), ізаляваныя папуляцыі ад паўд.-ўсх. Афганістана да паўн. Індыі, Паўн. Амерыка.

Пералёты: III-IV, VII-X. Паўднёвыя і заходнееўрапейскія папуляцыі аселыя.

Месца зімовак:паўд. і зах. Еўропа, Брытанскія а-вы, краіны Міжземнамор’я, паўд. і ўсх. Азія (Індыя, Індакітай), Малайскі арх. і Філіпіны, Афрыка на Пд ад Сахары, Пд Паўн. Амерыкі, Цэнтр. і Паўд. Амерыка (паўн. частка).

Беларусь: адзін з найбольш шырока распаўсюджаных, звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Вельмi доўгая дзюба, у палёце хвост зверху заканчваецца ржавай i белай палоскамi. Палёт хуткi, зiгзагападобны. Голас: пры нечаканым узлёце выдае крык «кшшы», асцерагаючы — «кшшы», шлюбны — павольнае «цi-кут, цi-кут», пад час токавага палёту дзякуючы вiбрацыi крайнiх рулявых пёраў выдае гук «б-э-э-э» (падобны да авечага бляяння). Даўжыня цела 25-29 см, размах крылаў 39-47 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © М. Верабей

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: