Грыцук малы

Сямейства

Лацінская назва: Limosa lapponica
Ангельская назва: Bar-tailed godwit
Руская назва: Веретенник малый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: у Еўропе толькі L. l. lapponica — Лапландыя, Кольскi п-аў, п-аў Канiн да Таймыра.

Біятоп: гнездавы – забалочаная тундра, часта на марскіх берагах, вакол тарфянікаў, мохавых балот, багнаў, азёр, вільготныя лугі; паслягнездавы — галоўным чынам галечныя марскія ўзбярэжжы або берагi астравоў, таксама дэльты рэк, часта з пяском цi глеем.

Гняздо: звычайна ў купіне раслін, акружанае вадой або слоем моху, пад прыкрыццем, ямка, высланая раслінамі з бліжэйшага наваколля (часам яйкі ляжаць без высцілкі на моху). D = 12-17 см, H = прыбл. 6 см.

Яйкі: 4 (2-3), грушападобныя, зеленавата-бурыя альбо аліўкава-карычневыя, глыбокія плямы — папяліста-шэрыя, паверхневыя – карычнева-бурыя. Памеры: 53,5 х 37,5 мм (49,0-60,0 х 35,0-38,0 мм).

Арэал: разарваны, крайняя Пн Палеарктыкі і ўзбярэжжы зах. Аляскі.

Пералёты: пералётны (ІІІ) IV- V (VI), VIII-IX.

Месца зімовак: еўрапейскія і афрыканскія ўзбярэжжы Атлантычнага ак., еўрапейскія ўзбярэжжы Паўночнага м., нешматлікi ў басейне Міжземнага м., Чырвонае м., Персідскі заліў, паўд. і ўсх. Азія, Малайзiя, Барнэо, Новая Гвінея, Аўстралія, Новая Зеландыя, паўн. і зах. Афрыка.

Беларусь: рэдкі залётны толькі пад час міграцый від.

Падобны да вялiкага грыцуна. Адрознiваецца злёгку загнутай уверх дзюбай, а ў шлюбным уборы больш іржавага колеру ў апярэнні. Спод цела без палосак, iржавага колеру. У негнездавы час шэры з белымi грудзьмi. У палёце на хвасце цёмныя тонкiя палоскi, на крылах адсутнiчае люстэрка або яно вузкае, белае. Голас: позыў — цвёрдае «хiхек-гек», асцерагаючы — «кріiк». Даўжыня цела 36-42 см, размах крылаў 64-80 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Andreas Trepte

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: