Кулік-селянец

Сямейства

Лацінская назва: Tringa nebularia
Ангельская назва: Greenshank
Руская назва: Улит большой

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:Пд тундры, тайга і зона лясоў да мяжы стэпаў. Аддае перавагу адкрытым, малапераробленым чалавекам тэрыторыям, вільготныя лугі і балоты з групамі кустоў і дрэў, асабліва ў рачных далінах і паблізу азёр; у Нарвегіі даходзіць у гарах да 1200 м в.у.м. Пад час пералётаў і на зімоўцы – пясчаныя і глеевыя берагі вадаёмаў, марскія ўзбярэжжы, эстуарыі, мангравыя зараснікі, засоленыя тэрыторыі.

Гняздо:у купіне высокай наземнай расліннасці, каля ствала дрэва, часцей за ўсё ў рэдкім лесе, часта паміж камянямі, скаламі або паваленымі дрэвамі і зламанымі галінамі, часам на купіне пасярод вады, у сухой ямцы, высланай сухой травой, мохам і невялікай колькасцю пер’я, часам толькі мохам. Каб замаскіраваць гняздо, выкарыстоўвае галінкі, кару, кавалкі драўніны. D= 6-10 см, h= 4-6 см.

Яйкі:4 (3-5), грушападобныя да авальных, крэмавыя, жоўта-белыя або палева-жоўтыя, зрэдку светла-блакітнавата-зялёныя; глыбокія плямы — шэра-блакітныя або шэра-фіялетавыя, паверхневыя – чырвона-карычневыя або шэра-фіялетавыя, плямы рознай велічыні. Памеры: 49,5 х 34,0 мм (45,0-54,5 х 31,0-36,0 мм).

Арэал:паўн. Еўропа ад Шатландыі праз Азію шырокай паласой да Камчаткі і Сахаліна ўключна.

Пералёты:IV-V, VII-X.

Месца зімовак:зах. і паўд. Еўропа, Месапатамія, паўд. Азія, Кітай, Філіпіны, Малайзiя, Аўстралія, Афрыка.

Беларусь: рэдкі, спарадычна пашыраны на гнездаванні перваважна ў паўн. частцы краіны від, часцей сустракаецца ў час качовак і транзітных міграцый.

Карычнева-папялісты, у негнездавы час больш светлы i больш папялiсты. Ногi зялёныя, у палёце выступаюць за хвост. Дзюба шаравата-зеленаватая, крыху выгнутая ўверх. У палёце бачна вялiкая белая пляма на паяснiцы i хвост у цёмныя палоскi. Голас: гучнае «к’ёт-к’ёт-к’ю-к’ю», падобны да голасу зялёнай жаўны, шлюбны — флейтавае меладычнае «тлюі-тлюі». Даўжыня цела 31-37 см, размах крылаў 54-70 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава|© Дз.Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: