Кулік-перавозчык

Сямейства

Лацінская назва: Actitis hypoleucos
Ангельская назва: Common sandpiper
Руская назва: Перевозчик

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:берагі кантынентальных вадаёмаў (асабліва пясчаныя, галечныя і камяністыя), рэк, ручаёў, чыстых азёр, у гарах даходзіць да 4000 м в.у.м.

Гняздо:на зямлі пад прыкрыццем наземнай расліннасці, куста або пня, звычайна 5-10 м ад вады (вельмі рэдка далей за 50 м), у выглядзе сплюшчанай, няшчыльнай чашы з сухой травы, часам на вярсе спілаванага дрэва (пня) або ў старым гняздзе, або ў нары труса. D= 11-12 см, d= 8-9 см, h= 3,0-4,5 см, таўшчыня высцілкі прыбл. 1,5 см.

Яйкі:4 (3-5), грушападобныя да авальных, з вострым вузейшым канцом, глініста-жоўтыя да крэмавых; глыбокія плямы — бледныя, папяліста-фіялетавыя, рэдкія, паверхневыя – карычневыя або карычнева-чырвоныя, больш густыя. Памеры: 36,0 х 26,0 мм (33,0-40,0 х 23,0-27,0 мм).

Арэал:Палеарктыка (акрамя крайняй Пн і Пд).

Пералёты:IV-V, VII-ІX (Х). Паўднёвыя папуляцыі аселыя.

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, Еўропа (асабліва зах. і Міжземнамор’е), паўд. Азія, Японія, Філіпіны, Малайзiя, Інданезія, Новая Гвінея, Аўстралія, Афрыка, акрамя Сахары (частка птушак застаецца там і, верагодна, нават гняздзіцца).

Беларусь: звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Характэрны сiлуэт. Лятае нiзка над вадой як бы ўздрыгваючы крыламі, пасля прызямлення кiвае галавой. Збоку на грудзях напоўкруглыя больш цёмныя плямы. У палёце зверху крылаў белая паласа. Голас: шлюбны — «дiдi-вiдi-дiдi-вiдi», пры ўзлёце асцерагаючае «твій-ві-ві… твій-ві-ві», позыў «п’юi». Даўжыня цела 19-22см, размах крылаў 30-41 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: