Плывунчык кругланосы

Сямейства

Лацінская назва: Phalaropus lobatus
Ангельская назва: Red-necked phalarope
Руская назва: Плавунчик круглоносый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:тундравыя травяністыя мохавыя балоты на ўскрайках вадаёмаў і ўзбярэжжаў; у Ісландыі таксама на кавалках лавы, а ў Скандынавіі — ад зоны бяроз да альпійскай (паміж 600 і 1300 м в.у.м.). Пад час пералётаў — берагі мелкіх і глеевых вадаёмаў і марскія залівы; на зімоўцы – адкрытае мора.

Гняздо:у купіне травяністых раслін адразу каля вады, пад прыкрыццем навакольнай расліннасці, часам куста карлікавай вярбы, у ямцы, вытаптанай у моху. Высцілка з лісця травы, асакі, часта разам з лісцем вярбы. D= 6-10 см, Н = 2- 6 см.

Яйкі:(3) звычайна 4, амаль грушападобныя (уздутыя ў аснове і рэзка звужаюцца), аліўкава-бежавыя, зеленавата-бурыя або бела-жоўтыя; глыбокія плямы — сіня-бурыя, паверхневыя – зеленавата-карычневыя або цёмна-карычневыя, часта іх больш на тупым канцы. Памеры: 29,0 х 21,0 мм (24,0-34,5 х 18,0-21,5 мм).

Арэал:Пн Галарктыкі.

Пералёты:пералётны (V-VI, VII-X).

Месца зімовак:узбярэжжы Персідскага заліва, Аравійскага м., Інданезія, Малукка, Новая Гвінея, архіпелагі Бісмарка і Саламона, узбярэжжа зах. Афрыкі, зах. ўзбярэжжы Паўд. Амерыкі (ад Галапагоскіх а-воў да Чылі). Нешматлікія асобіны зімуюць на Атлантычным ак.

Беларусь: вельмі рэдкі, вядомы толькі ў час транзітных міграцый від.

Тонкая, доўгая дзюба. У шлюбным ўборы белы ад споду, зверху — цёмна-буры. Белае горла, на шыі рудая палоска (у самца менш выразная). Дзюба і ногі чарнаватыя. У негнездавы час падобны да пласканосага плывунчыка, адрозніваецца формай дзюбы і больш цёмным, з большай колькасцю палосак, верхам цела. Голас: падобны да пласканосага плывунчыка «віп, пріп», у месцах гнездавання «кік-кік-кікік-трі», асцерагаючы «шеррі». Даўжыня цела 17-20 см, размах крылаў 31-41 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Andreas Trepte

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: