Крычка рачная

Сямейства

Лацінская назва: Sterna hirundo
Ангельская назва: Common tern
Руская назва: Крачка речная

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:з 4 падвідаў у Еўропе толькі S. h. hirundo — Еўропа i Азiя да р. Енiсей. М. Азiя, Б. Усход, паўн. i зах. Афрыка, астравы Атлантыкi, Паўн. Амерыка i Пн Паўд. Амерыкi.

Біятоп:вадаёмы з расліннасцю, якая слаба зраслася на паверхні, або нізкай надводнай расліннасцю, якая расце купінамі, або месцамі на скошаным трыснягу, пляжы і пясчаныя астравы сярод рэк і азёр, марскія ўзбярэжжы. У паслягнездавы перыяд — усе тыпы вадаёмаў. У Арменіі даходзіць да 2000 м в.у.м., а найбольш высокае гнездаванне адзначана на вышыні 4400-4800 м в.у.м.

Гняздо:звычайна ў калоніях, часам з іншымі крычкамі, чайкамі або зуйкамі, часам гняздзіцца адзіночна. Каля вады на пясчанай, галечнай або скалістай аснове, у ямцы, часам паблізу густой расліннасці або ў ёй (на травяністых месцах), на плаваючых раслінных сплавінах (не вельмі шчыльных); у гэтых выпадках — кучка з раслін, у высцілцы — сухiя расліны, пёры, розныя рэшткі (напр., кавалкі драўніны). D = 11-24 см, d = 8-13 см, h = 2-4 см.

Яйкі:2-3 (1-4, калі больш, адкладзены некалькімі самкамі), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, афарбоўка зменлівая, светла-жоўтыя, крэмавыя, гліністыя або аліўкава-гліністыя з зеленаватым або блакітнаватым адценнем; глыбокія плямы — шэра-бурыя або светла-шэрыя, паверхневыя – карычневыя з чырванаватым адценнем або чорна-карычневыя. Памеры: 41,5 х 30,5 мм (35,0-50,0 х 23,0-33,0 мм).

Арэал:разарваны; Еўропа, М. Азія, Месапатамія, Азія (акрамя Пн і Пд), цэнтр. і ўсх. часткі Паўн. Амерыкі, лакальна ўздоўж узбярэжжа Атлантыкі да паўн. Венесуэлы і ў паўн. і зах. Афрыцы.

Пералёты:IV-V, (VII) VIII-X. На Пд арэала папуляцыі аселыя.

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама паўд. і зах. Афрыка, Мадагаскар, Чырвонае м., паўд. Азія, Зондскі арх., Новая Гвінея, Саламонавы а-вы, атлантычныя ўзбярэжжы Паўд. Амерыкі.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Стройная, бела-папялiстая з чорным верхам галавы i глыбокай выразкай на хвасце, хвост роўны са складзенымi крыламi; ногi ўвесь час чырвоныя. Увесну i летам канец аранжавай дзюбы чорны (у палярнай крычкі дзюба цалкам чырвоная, у ружовай — чорная). У няшлюбным уборы дзюба чырвоная толькi каля асновы, астатняя яе частка чорная; лоб белы, на спiне чорныя плямы (у наступных двух відаў такiх плям няма або мала). Маладыя рачной, палярнай і ружовай крычак амаль не адрознiваюцца. Голас: вельмi разнастайны, прарэзлівае «крііяаа, крii-ірр», кароткія «кiк, кiкiк», пры ўзбуджэнні — «крi-крi-кiрр-кiрр» або скрыпучае «ке-ке-кек». Даўжыня цела 31-38 см, размах крылаў 72-98 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: