Пугач

Сямейства

Лацінская назва: Bubo bubo
Ангельская назва: Eagle owl
Руская назва: Филин

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:B. b. bubo – Скандынавія і ад зах. Еўропы да зах. Расіі; B. b. hispanus – Пiрэнейскі п-аў; B. b. ruthenus – паўд.-ўсх. Еўропа; B. b. sibiricus – Урал, зах.-цэнтр. і цэнтр. Азія; B. b. interpositus – Украіна, Каўказ, Сірыя. Акрамя гэтых вылучаюць яшчэ 15 падвідаў.

Біятоп:вялікія і густыя старыя лясы з паваленымі дрэвамі (ахвотна паблізу азёр або балот), горныя лясы, стэпы і пустыні са скаламі, абрывамі і горнымi цяснiнамi. У гарах даходзіць да вышыні 1100-1800 м в.у.м., а ў Татрах — 900-1200 м в.у.м., Альпах — 1600-1800 м і Пірэнеях нават да 2000 м в.у.м. Мае патрэбу ў тэрыторых, не кранутых чалавекам.

Гняздо:на зямлі, пад паваленымі стваламі і выварачанымі дрэвамі, у паглыбленнях на скалах, у нішах і на скальнах паліцах, у пячорах, дуплах дрэў. Часам займае старыя гнёзды іншых птушак (напр., драпежных, чорнага бусла), якія размяшчаюцца ў цэнтр. частцы кроны на дрэвах. Такія гнёзды можна вызначыць па пагадках, якія валяюцца вакол. Высцілка з сухой травы, моху, дробных галінак.

Яйкі:2-3 (1-6), з аднолькавымі тупымі канцамі, авальныя або амаль акруглыя, белыя, часта з плямкамі вапны. Памеры: 60,0 х 49,0 мм (57,0-64,0 х 47,0-51,0 мм).

Арэал:Еўропа (акрамя Брытанскіх а-воў, паўн.-цэнтр. Францыі, Бельгіі і Галандыі, а таксама крайняй Пн), Азія (акрамя паўн. і паўд.-ўсх. частак), субсахарская Афрыка.

Пералёты:аселы, качуе па-за межы арэала (напр., у Вялікабрытанію і Ірландыю).

Месца зімовак:у межах гнездавога арэала.

Беларусь:рэдкі, спарадычна пашыраны на гнездаванні аселы від.

Самая вялiкая сава, ржава-карычневага колеру, зверху галавы «вушкі» з пер’я. Вочы аранжавыя (не блытаць з вушатай савой). Голас: гучнае, нiзкае «у-ху», а таксама больш цiхае, гарлавое «у-у»; асцерагаючы крык нагадвае брэх сабакi. Даўжыня цела 60-78 см, размах крылаў 155-188 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © І. Бышнеў| Фота 2- © В. Дамброўскі

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: