Кугакаўка шэрая

Сямейства

Лацінская назва: Strix aluco
Ангельская назва: Tawny owl
Руская назва: Неясыть серая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:S. a. aluco – Скандынавія, цэнтр. і ўсх. Еўропа, паўн. Італія, Балканы; S. a. sylvatica – Вялікабрытанія і З Еўропы, Сардзінія, Сіцылія, паўд. Італія, Грэцыя, М. Азія, Б. Усход; S. a. willkonskii — Каўказ; S. a. siberiae – ад Урала да зах. Сібіры.

Біятоп:краi старых дрэвастояў (ахвотней змяшаных цi лісцевых) па суседству з палямі і лугамі, групы дрэў, а таксама паркі і алеі са старых лісцевых дрэў; часам забудовы, і нават паселішчы і гарады. Звычайна ў нізінах, але ў Альпах даходзіць да 1600 м в.у.м., а ў Турцыі — да 2350 м в.у.м.

Гняздо:у вялікім дупле, шчылінах скал і руін, а таксама ў пабудовах; часам займае старыя гнёзды сарок, варон і нават вавёрак, у выключных выпадках — у земляных норах або паміж каранямі дрэў. Занімае гнездавыя скрынкі. Без высцілкі.

Яйкі:2-4 (1-6), звычайна авальныя, уздутыя з тупым вузейшым канцом, белыя (часам з жаўтаватым адценнем), бліскучыя, з крыху шурпатай паверхняй. Памеры: 48,0 х 39,5 мм (45,5-50,0 х 36,5-41,0 мм).

Арэал:разарваны; Еўропа (акрамя Пн), цэнтр.-зах. і М. Азія, паўн.-зах. Афрыка, а таксама ад Алтайскіх гор і Гіндукуша да Карэйскага п-ва і ўсх. Кітая ўключна.

Пералёты:аселая.

Месца зімовак:у межах гнездавога арэала.

Беларусь:звычайны на гнездаванні аселы від.

Дзве каляровыя морфы, галава акруглая без «вушак», хвост кароткi, на крылах зверху тры рады белаватых плямак. На сподзе палосы ў выглядзе «стрэлак», накіраваных назад. Вочы чорныя. Толькi начны спосаб жыцця (у адрозненне ад даўгахвостай кугакаўкі). У маладых палоскi на грудзях папярочныя. Голас: шлюбны «у-ху-ху — у-у», позыў — прарэзлівае «ку-вiт». Даўжыня цела 37-46 см, размах крылаў 90-105 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © В. Кашчэеў| Фота 2- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: