Пліска жоўтая

Сямейства

Лацінская назва: Motacilla flava
Ангельская назва: Yellow wagtail
Руская назва: Трясогузка желтая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: M. f. flava— большая частка Еўропы; M. f. thunbergi— Скандынавiя, Фiнляндыя, Пн Расii; M. f. beema— ад нiжняй Волгiна У да верхняга Енiсея; M. f. feldegg— паўд.-ўсх. Еўропа, М. Азiя; M. f. cinereocapilla— Iталiя, Сiцылiя, Сардзінiя, Славенiя, Харватыя; M. f. iberiae— паўд.-зах. Францыя, Балеары, Пiрэнейскiп-аў, паўд.-зах. Афрыка; M. f. lutea— ад р. Дон да р. Iртыш; M. f. flavissima— Брытанскiя а-вы iмесцамiўзбярэжжа зах. Еўропы; M. f. pyrmaens— Егiпет. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 7-8 падвiдаў.

Бiятоп: на Пн — кусцiстая тундра з групамiкустоў iкарлiкавых дрэў; у сярэднiх шыротах — лугiiпашы з адзiнкавымiкустамi, у далiнах рэк, палiз нiзкай раслiннасцю (напр., канюшына, люцэрна) iкупкамiкустоў (нават далёка ад вады), пясчаныя дзюны ўздоўж рэк; на Пд — таксама групы кустоў на ўзвышшах салёнах балот, рачныя паплавы. На Каўказе даходзiць да 2500 м, у Карпатах — да 700 м в.у.м.

Гняздо: на зямлi, пад прыкрыццем густых травянiстых раслiн (часта на схiлах яроў). Знешняя частка з кароткiх, тоўстых i завялых сцёблаў i лiстоў траў, якiя выступаюць у розныя бакі па-за краi гнязда, сярэдняя частка — з вузейшых лiстоў траў; высцiлка з тонкiх, сухiх травiнак i даволi тоўстага слоя валосся. D = 8-11 см, d = 5,5-8 см, Н = 5,5-10 см, h = 3-5,5 см.

Яйкi: 4-6 (3-7), пераважна сярэдне падоўжаныя з даволi вострым вузейшым канцом, жаўтаватыя, бела-карычневыя або шаравата-белыя з вельмi густымi i дробнымi светла-карычневымi плямкамi, якiя часта закрываюць фон, часам прысутнічаюць цёмныя воласападобныя штрышкi. Памеры: 19,0 х 14,0 мм (17,0-20,0 х 13,5-15,5 мм).

Арэал: Палеарктыка, акрамя крайняй Пн, Iсландыi, Iрландыi, часткi Вялiкабрытанii i часткi крайняга Пд, Аравiйскага п-ва, Гiмалаяў, паўд.-ўсх. Кiтая, Карэi i Японii; паўн. i ўсх. Аляска.

Пералёты: (III)IV(V), VIII-IX (Х). Папуляцыi з паўд. часткi арэала аселыя.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, трапiчная Афрыка на Пд ад Сахары, паўд.-ўсх. Азiя, Фiлiпiны, Зондскi i Малайскi арх.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.Падвід M. f. flava адзначаецца на усёй тэрыторыі, M. f. thunbergi сустракаецца на Пн і ў цэнтр. частцы.

Верх цела алiўкава-зялёны, нiз жоўты. Афарбоўка галавы вельмi адрозніваецца ў розных падвiдаў (асаблiва ў гнездавы перыяд). Могуць быць формы, падобныя да горнай і жоўтагаловай плісак. У паслягнездавы перыяд афарбоўка ў абодвух полаў менш кантрастная, таму падвiды ў палявых умовах амаль не адрознiваюцца. Маладыя больш аднатонныя, шэра-алiўкавыя, падвiды не адрознiваюцца адзiн ад аднаго, таксама цяжка адрознiваюцца ад маладых горнай і жоўтагаловай плісак. Галоўныя рысы падвiдаў у гнездавы перыяд: 1) M. f. flava — верх галавы цёмна-папялiсты, светлае брыво, чорныя бакi галавы i жоўтае горла; 2) M. f. iberiae — верх галавы цёмна-папялiсты, чарнаватыя шчокi, брыво не выразнае, горла белае; 3) M. f. cinereocapilla — верх галавы папялiсты, шчокi чарнаватыя, брыво не бачнае, горла белае; 4) M. f. beema — верх галавы папялiсты, светлае брыво, праз вока праходзіць чорная паласа, горла белае; 5) M. f. thunbergi — верх галавы папялiсты, чорныя шчокi аддзяляюцца белымі «вусамі» ад жоўтага горла; 6) M. f. feldegg — галава чорная, жоўтае горла; 7) M. f. lutea — галава, горла i грудзi жоўтыя, патылiца зеленаватая; 8) M. f. flavissima — бакi галавы i горла жоўтыя, верх цела алiўкава-жоўты, вельмi выразнае жоўтае брыво. Голас: кароткі шчабятлівы спеў, часта пад час шлюбнага палёту. Позыў — вострае, прарэзлівае «цьюлi» або «псюйльі». Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 23-27 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: