Нырок-сівак

Сямейства

Лацінская назва: Aythya ferina
Ангельская назва: Pochard
Руская назва: Чернеть красноголовая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:немае.

Бiятоп:вялiкiясажалкіi вялікіяазёры(наваталігатрофныя) здобраразвiтайнадводнайраслiннасцю, устэпахсаланаватыяабосалёныяазёры, наЗ– марскіяіакіянскіяўзбярэжжы.

Гняздо:на слаба зарослым участку (вельмi рэдка на сталым, вiльготным грунце) недалёка ад вады. На некаторых тэрыторыях у калоніях чаек. Аснова вiльготная. Няшчыльнае і тоўстае чашападобнае з сухiх лiстоў трыснягу i рагозу; у сярэдняй частцы часта з прымессю асакi. Багатая высцiлка з чорна-бурага пуху з белымi сярэдзiнамi, не перамешаная з раслiнным матэрыялам. D = 21-40 см, d = 15-18 см, H = 10 см (да36 см), h = 6-10 см.

Яйкi:6-11, звычайна з аднолькавымi канцамi, з павольна зрэзаным вузейшым канцом (больш выразна вузейшым, чым у А. fuligula), светла-жоўта-шэрыя або жаўтавата-зеленаватыя. Памеры: 63,0 х 44,0 мм (51,0-69,0 х 41,0-49,0 мм).

Арэал:уся Еўропа без крайняй Пн і праз Азію да воз.Байкал. Ізаляваныя папуляцыі ў паўн. Афрыцы і ў Турцыі.

Пералёты:к.II-IV, VIII-XIІ.

Месца зiмовак:зах. Еўропа, бас. Мiжземнага м., Каспійскае і Чорнае м., Турцыя, Б. Усход, Месапатамія, паўн. Афрыка (далiна р.Нiл, нешматлікая ў Судане і Эфіопіі) паўд. i ўсх. Азiя, Кітай, Японiя, Фiлiпiны.

Беларусь:звычайны на гнездаваннi пералётны від, транзітны мігрант, зрэдку адзначаецца ў вельмі невялікай колькасці на зімоўцы.

Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з каштанавай галавой, чорнымі грудзьмі і паясніцай. Самка, маладыя і самец у негнездавы час каштанавата-бурыя. Люстэрка белаватае, слаба бачнае. Голас: у самцоў далікатнае, свісцячае «ікк-ікк-коо», а таксама «бібібі», у самак — прарэзлівае, хрыплае краканне «хар-р», «кэр-р-р», «гагагаг». Даўжыня цела 42-49 см, размах крылаў 68-84 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Дз. Якубовіч | Фота 2-3 -© А. Казулін

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: