Ерчык чорнагаловы

Сямейства

Лацінская назва: Saxicola torquatus
Ангельская назва: Stonechat
Руская назва: Чекан черноголовый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: S. t. hibernans (сін. S. t. teresae) – Брытанскія а-вы, Брэтань, узбярэжжа Партугаліі; S. t. rubicola – цэнтр.,зах. і паўд. Еўропа, паўн. Афрыка, Турцыя, Каўказ; S. t. variegata — ад волжскiх стэпаў на З; S. t. maura – паўн-усх. ўскрайкi Еўропы, Сiбiр i цэнтр. Азiя; S. t. armenica — усх. Турцыя i Закаўказзе, Iран, паўн. Iрак. Акрамя таго, iснуе яшчэ 21 падвiд.

Біятоп: сухія або злёгку вільготныяадкрытыя тэрыторыі, парослыя высокай,але рэдкай травянiстай расліннасцю і групамі кустоў (часта ў месцах з пясчанай або галечнай глебай) з невысокiмi скаламi, мурамi, агароджамi, адзiнкавымi дрэвамі,на мяжы палёў. Адсутнічаеў гарах i вiльготных месцах.

Гняздо: на зямлі ў добра праграваемым месцы пад навіслай наземнай расліннасцю, у аснове куста або ў яго сярэдзiне. Даволi багатае, з сухой травы, дробных карэньчыкаў і моху. Высцілка з сухой травы з прымессю шэрсці, воўны, а часам і дробных пёраў. D = 9-16 см, d = 5-8 см, h = прыбл. 3,5 см.

Яйкі: 5-6 (2-8), крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, светла-зеленаватыя або светла-зялёна-блакiтныя, рэдка светла-блакітныя з дробнымі ржавымі цi чырвона-карычневымi плямкамі (іх больш на шырокім канцы), якiя часам могуць размяшчацца i на ўсiм яйку, утвараючы мармуровы ўзор. Памеры: 18,0 х 14,5 мм (16,5-20,0 х 14,0-15,5 мм).

Арэал: разарваны; цэнтр., зах. і паўд. Еўропа, М. Азiя, Каўказ, Iран, Аравiйскi п-аў, паўн.-ўсх. Азія (на Пн ад Гiмалаяў, акрамя крайняй Пн, Туркменіі і Узбекістана), паўн.-зах. Афрыка і на Пд ад Сахары, Мадагаскар.

Пералёты: (III) IV (V), VIII-X. Еўрап. і паўночнаазіяцкіяпапуляцыі — пералётныя, паўднёваазіяцкіяі афрыканскія– аселыя.У Еўропе сустракаецца на Пн ад мяжы гнездавога арэала: Ісландыя, Фарэры, Швецыя, Эстонія, Літва, Латвія, Беларусь.

Месца зімовак: паўд. Азія, Аравійскі п-аў,паўн. Турцыя, Б.Усход, паўн.-ўсх. і трапічнаяАфрыка.

Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні від.

Самец у гнездавы перыяд з чорна-карычневымі галавой i верхам цела, іржавага колеру грудзьмi i белымi плямамi на шыi i крылах. Самка падобная, але не такая яркая i кантрастная (параўн. з 419). Голас: спеў — кароткае скрыпучае шчабятанне, позыў — даволi гучнае «хiт-чэк-чэк». Даўжыня цела 12-13 см, размах крылаў 18-21 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © А. Абрамчук

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: