Дрозд-спявун

Сямейства

Лацінская назва: Turdus philomelos
Ангельская назва: Song trush
Руская назва: Дрозд певчий

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: T. p. philomelos— ад Скандынавii, Польшчы i ўсх. Румынii на У да зах. Сiбiры i Каўказа; T. p. clarkei — цэнтр, зах. i паўд. Еўропа і Брытанскія а-вы; T. p. hebridensis — Гебрыды і в-аў Скуе; T. p. nataliae — цэнтр. Азiя i Iран.

Біятоп: розныя тыпы дрэвастояў з падростам i адкрытымi месцамi як у лicцевых, так i хваёвых лясах, часцей краi вялікіх лясоў і непадалёку ад палян і высечак, кусты i дрэвы побач з лугамi, асаблiва бярозы, букi, дубы, якiя даюць цень i вiльгаць, у апошнiя гады займае дробныя ўчасткi лесапасадак у сельскагаспадарчых, прамысловых i урбанiзаваных ландшафтах, кусты каля чыгункi i ўздоўж дарог, могiлкi, паркі, нават у цэнтры гарадоў. У цэнтр. Еўропе гняздзiцца да выш. 2200 м, у Фенаскандыi — да 1000 м в.у.м.

Гняздо: у развілцы галінак або непадалёку ад ствала (на маладых дрэвах), часам у развілцы ніжніх галін высокіх ядлоўцаў (звычайна на вышыні ад 1,5-2,0 да 5-8 м), а таксама ў лiянах, на сценах, у ярах або на зямлi сярод густой раслiннасцi. Двухслойнае, як і ў іншых драздоў. Знешняя частка са сцёблаў сухой травы, лісця, моху і лішайнікаў (спарадычна з прымессю сухіх галінак у аснове). Унутраная частка з парахні, без высцілкі. D = 10-18 см, d = 8,5-11 см, H = 8-12 см, h = 6-7 см.

Яйкі: 4-5 (2-7), пераважна з даволі завостраным вузейшым канцом, светла-блакітныя; з чорнымі або цёмна-бардовымі плямкамі або без iх. Памеры: 27,0 х 20,0 мм (24,0-31,0 х 18,5-22,5 мм).

Арэал: Еўропа, Сібір да воз. Байкал і р. Лены, М.Азія і Каўказ, паўн. Iран. Iнтрадуцыраваны ўАўстралii i Новай Зеландыi.

Пералёты: III-IV (V), IX-X(XII). На Пд арэала аселы.

Месца зімовак: у паўд. i зах. Еўропе, у паўн. Афрыцы і на Б. Усходзе.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Аранжава-рыжыя грудзi ў невялiкiя цёмна-карычневыя «стрэлкі», якія накіраваныя ўверх і пераходзяць на бакi. Складзеныя крылы аднастайна афарбаваныя, «брыво» адсутнічае, у палёце перад крылаў ад споду аранжава-жоўты (параўн. з 240, 241, 238, 237). Голас: спеў — некалькi разоў паўтараемыя, адрывiстыя «ўрачыстыя» гукі «та-від, та-від, та-від-цірр, ціту, ці-ту-ціп, спірі-тум, спірі-ту, ту-ліціцісс» або «фi-лiп, фi-лiп-кiта-лiс-кiта-лiс», якія пераходзяць у доўгую песню. Позыў у палёце «цiiп», на зямлi i на дрэвах «дек-гiк». Асцерагае «гiк-гiк-гiк, д’як-д’як-д’як» або «цік-сцікс-тікс». Даўжыня цела 22-24 см, размах крылаў 33-36 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: