Леска садовая

Сямейства

Лацінская назва: Sylvia borin
Ангельская назва: Garden warbler
Руская назва: Славка садовая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:S. b. borin – большая частка Еўропы, S. b. woodwardi (сiн. S. b. pallida) – ад Белага м. на У да р. Енiсей.

Біятоп: ускрайкі лісцевых або змяшаных лясоў з добра развітым падростам і прыземнай расліннасцю, парослыя кустамi схiлы пагоркаў i зараснікі ўздоўж вадацёкаў, маладняк лiсцевых дрэў (у Вялiкабрытанii таксама плантацыi хваёвых дрэў, лазняку i рададэндранаў); акрамя гэтага, вясковыя паркі, групы дрэў сярод палёў, сады. У Швейцарыi даходзiць да 2300 м в.у.м.

Гняздо: на нiзкiм дрэве або ў кусце, у ажыннiку цi малiннiку сярод травянiстых раслін (напр., крапiвы), звычайна ў месцы з сярэднім сонечным асвятленнем, на вышыні да 2 м, часцей за ўсё 30-80 см ад зямлі. Няшчыльнае, не прымацаванае да падтрымлiваючых яго галiнак, пад заслонай зверху галінак і травянiстых раслін. Знешняя частка са сцёблаў травы, па краях заламаных пад вострым вуглом, лiсця, карэньчыкаў i тонкiх галiнак да 30 см даўжынёй, а таксама невялiкай колькасцi раслiннага пуху i павуцiны, месцамi ўплятаецца трохi моху i тонкiя галiнкi сасны, якія тырчаць за гняздо. Высцілка з тонкіх і сухіх травінак, карэньчыкаў (часам з прымессю валосся). D = 8-12,7 см, d = 5,2-7,2 см, H = 4-9,5 см, h = 2,5-6 см.

Яйкі: 4-5 (3-7), пераважна крыху падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом, белыя з карычняватым або крэмава-белым, пясчаныя з ружовым цi зялёным адценнем. Плямы глыбокія — светла-шэрыя або шэра-фіялетавыя, паверхневыя – нешматлiкiя, алiўкавыя, карычневыя, iржава-карычневыя цi пурпуровыя (часта з размытымі краямі), рэдка сканцэнтраваны на шырэйшым канцы. Памеры: 20,0 х 14,5 мм (17,3-23,0 х 13,0-17,0 мм).

Арэал: Еўропа, акрамя крайняй Пн i Пд, Каўказ, цэнтр. i зах. Сiбiр да р. Енiсей.

Пералёты: (IV)V(VI), (VII)VIII-IX(X). Па-за арэалам адзначаеццана Шпiцбергене, Мядзведжым в-ве, Iсландыi i Мальце.

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары.

Беларусь: шматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Дымарфiзм адсутнiчае: верх алiўкава-папялiста-карычневы, нiз белаваты, дзюба кароткая, ногi цёмна-шэрыя. Адметная рыса — спеў. Верх у маладых больш карычневы, нiз жаўтаваты. Голас: спеў — глыбокiя флейтавыя гукі, падобныя, як у лескі-чарнагалоўкі, але больш павольныя, менш звязаныя ў цэласнасць i без уступнага шчабятання. Позыў «чек-чек, тэк-тэк, черр», занепакоеная — «вэд-вэд-вэд». Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 20-24 см (параўн. з 473, 476).

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: