Нырок-плёсаўка

Сямейства

Лацінская назва: Aythya marila
Ангельская назва: Scaup
Руская назва: Чернеть морская

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:A. m. marila – паўн. Еўропа і Сібір (ад Iсландыi да р. Лены); A. m. mariloides – паўн.-ўсх. Сiбiр ад ракi Лены да Берынгава м., Алеуты, цэнтр. Канада i Атлантычнае ўзбярэжжа Канады.

Бiятоп:невялiкiя азёры або невялічкія сажалкі і разлівы вады, у тундры (з расліннасцю), паблізу вялікіх азёр, як мінімум з часткова добра развітай надводнай расліннасцю або з астравамі (Ірландыя); у Фенаскандыі субальпійскія эўтрофныя азёры; на Балтыцы — невялікія, парослыя травой астраўкі.

Гняздо:пад прыкрыццем, на астравах або слаба пераплеценых купінах расліннасці, звычайна паблізу вады або памiж густога разаку. Чашападобнае з сухой надводнай раслiннасцi або травы, дно сухое. Багатая высцiлка ў форме «шапкi» з цёмнага пуху са светлымi сярэдзiнамi (пух не змешаны з раслiнным матэрыялам). D = 25-30 см, h = прыбл. 17 см. Гняздзіцца звычайна ў калоніях чэрнеця, крачак і чаек.

Яйкi:8-11, крыху падоўжаныя, шэра-зеленаватыя або зеленавата-жоўтыя. Памеры: 62,5 х 41,5 мм (54,5-68,5 х 40,5-48,0 мм).

Арэал:паўн. Галарктыка без Грэнландыi, Аляска, усх. i цэнтр. Канада. Магчымы адзiночныя выпадкi гнездавання на Пд ад асноўнага арэала (напр., на Брытанскіх а-вах, у Даніі, Польшчы, Германii).

Пералёты:IІІ-V, X-XIІ.

Месца зiмовак:узбярэжжы Балтыйскага i Паўночнага м. (галоўным чынам узбярэжжы Даніі, Германіі і Галандыі, дзе знаходзіцца 90 % еўрапейскай папуляцыі), Брытанскiх а-воў, Чорнага i Каспiйскага м., паўд. i ўсх. Азiя (паўн. ўзбярэжжы Ціхага ак.), а таксама ўзбярэжжы Паўн. Амерыкi.

Беларусь:рэгулярна, але ў невялікай колькасці адзначаецца толькі пад час транзітных міграцый.

У самцоў шлюбны ўбор — чорная галава з зялёным бляскам, чорныя грудзі і падхвосце, белы жывот і бакі, спіна папялістая. Самка каштанавата-бурая з шырокім белым кольцам вакол асновы дзюбы. Самец у негнездавы перыяд і маладыя падобныя на самку (могуць быць без белага кольца вакол дзюбы). Самка і маладыя вельмі цяжка адрозніваюцца ад самкі і маладых чубатага нырка. Люстэрка белае. Голас: самец ціха хрыпіць «кэрр», у самкі нізкае хрыплае «кар-кар». Даўжыня цела 42-51 см, размах крылаў 72-84 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: