Паўзунок звычайны

Сямейства

Лацінская назва: Certhia familiaris
Ангельская назва: Treecreeper
Руская назва: Пищуха обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: C. f. familiaris – паўн.-ўсх. і цэнтр. Еўропа да зах. Сiбiры;C. f. macrodactyla – цэнтр., зах. і паўд. Еўропа; C. f. pyrenaica — Пiрэнеi; C. f. britannica – Брытанскія а-вы; C. f. corsa — Корсіка; C. f. persica – Крым, Турцыя, Каўказ, паўн. Iран. Акрамя таго, вылучаеюцца яшчэ 6 падвiдаў. Увага: раней лiчылi, што гэты вiд iснуе ў Амерыцы, але зараз там вылучаецца асобны вiд Certhia americana (Bonap.).

Біятоп: хвойныя або змяшаныя лясы ўмеранай вільготнасці. На У арэала — таксама лiсцевыя лясы ў далiнах, у Вялiкабрытанii таксама курціны дрэў сярод палёў, у вялiкiх садах, парках, жывыя агароджы.

Гняздо: у вузкіх шчылінах дрэў або за адсталай карой (выключна ў напаўадкрытых дуплах), рэдка ў мурах будынкаў або ў будынках. Займае гнездавыя скрынi. Выш. размяшчэння гнязда над зямлёй — 0,4-10 м, часцей за ўсё 1,5-3,5 м. Аснова з няшчыльна ўкладзенага слоя кароткіх галінак, сасновай іглицы, кавалкаў кары, якія сплецены паміж сабой воўнай і коканамі. Наступны слой — з тонкіх кавалачкаў лыка і кавалкаў воўны. Скупая высцілка з пёраў, пуху і шэрсці, не даходзіць да краёў гнязда. Выш. 15-45 см, D = 4,0-5,5 см, d = 3,5-4,5 см, h = 2,5-4,0 см.

Яйкі: 5-6 (3-9), даволi асiметрычныя, з завостраным вузейшымканцом, белыя, з бліскучымі дробнымі ружовымi, светла-чырвонымі або чырвона-карычневымi плямкамі, якіх больш на шырокім канцы. Памеры: 16,0 х 12,5 мм (14,5-17,0 х 11,0-13,5 мм).

Арэал: ад Пірэнеяў і Брытанскіх а-воў праз цэнтр. Азію да Ціхага ак. i Японii, Гімалаі, Алтай, Б.Усход.

Пералёты: аселы, толькі паўночныя папуляцыі мігрыруюць (III, IX-X).

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: звычайны на гнездаванні аселы і качуючы ўзімку від.

Невялiкіх памераў, карычневы, з загнутай унiз тонкай дзюбай i доўгiм кiпцюром на заднiм пальцы. Вельмi падобны на караткапальцага паўзунка. Іншы спеў, больш кароткая дзюба, кiпцюр на заднім пальцы больш доўгi, бакi цела больш светлыя, на версе галавы больш выразныя плямкi, крыху больш iржавага колеру на надхвосці. У маладых верх цела светла-карычневы. Голас: спеў — даволi доўгі, чысты шчэбет, які заканчваецца трэллю «лiт-уцiрi-уцiрi-цiт-цiрлiцiт». Позыў «цiт-ціт», «сіі-сіі» падобна, як караткапальцы паўзунок, але больш мякка i карацей. Даўжыня цела 12-13 см, размах крылаў 17,5-21 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © М. Верабей| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: