Шпак ружовы

Сямейства

Лацінская назва: Pastor roseus
Ангельская назва: Rose-coloured starling
Руская назва: Скворец розовый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: не мае.

Біятоп: сухія адкрытыя тэрыторыі (як травянiстыя, так i скалiстыя або камянiстыя) паблiзу рэк і прэснаводных вадаёмаў; аддае перавагу пагоркам i ўзгорыстым ландшафтам, у ярах са шматлiкiмi шчылiнамi i норамi, часам у культурным ландшафце ў стэпава-пустыннай зоне. Таксама сцены старых крэпасцей, чыгуначны насып, могiлкi, старыя кар’еры. Месцам адпачынку з’яўляюцца алеi, лесапасадкi ўздоўж дарог, сады, калючыя кусты, даволi аддаленыя ад гнязда.

Гняздо: у калоніі; у шчылінах скал, муроў, у земляных норах, ярах альбо кучах камянёў, пад чыгуначнымi рэйкамi, пад дахамi, рэдка ў дуплах дрэў або на зямлi. Плоскі подсціл з вялікай колькасці матэрыялу – галоўным чынам, лiсце, тонкiя галiнкi, сухая травяністая расліннасць, высцiлка з тонкiх траў (часам свежых), пёраў, валосся, лiсця i карэньчыкаў. D = 15-18 см.

Яйкі: 4-6 (2-10), авальныя, з даволі тупым вузейшым канцом. Бела-блакітнаватыя альбо шаравата-белыя, бліскучыя. Памеры: 28,5 х 21,0 мм (25,0-31,0 х 19,5-22,5 мм).

Арэал: ад Грэцыi, Македонii, Балгарыi i Румынii праз Украiну i паўд. Расiю, а таксама М. Азiю i Iран на У да зах. і паўд. Алтая і ўсх. Цянь-Шаня.

Пералёты: IV-V, (VII)VIII-X. На Пд арэала аселы. Часам інвазійны.

Месца зімовак: у паўд. частцы арэала, Індыя, Шры Ланка, Нікабарскія і Андаманскія а-вы.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Сілуэтам і паводзінамі нагадвае звычайнага шпака, дарослыя адрозніваюцца невялікім чубам на галаве, іншым палётам і афарбоўкай: ружовае тулава кантрастуе з чорнымі галавой, крыламi i хвастом. Маладыя вельмi падобныя да маладых звычайнага шпака, але больш светлыя, са светлымі нагамі, жоўтай дзюбай і светлым апярэннем каля асновы дзюбы. Голас: спеў рыплівы і хрыплы, падобны на голас звычайнага шпака, позыў — хрыплае «шiрр». Даўжыня цела 22 см, размах крылаў 37-40 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Valery N. Moseykin

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: