Канаплянка

Сямейства

Лацінская назва: Carduelis cannabina
Ангельская назва: Linnet
Руская назва: Коноплянка

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: C. c. cannabina — паўн. Еўразiя ад Iрландыi да зах. Сiбiры, наПдадПiрэнеяўпразIталiю, паўн. Балканыi Украiну; C. c. mediterranea — Пiрэнейскi п-аў, паўд. Iталiя, Далматыя, Албанiя, астравы Мiжземнага м., паўн.-зах. Афрыка; C. c. autochthona — Шатландыя, Грэцыя; A. c. bella — Турцыя, Кiпр, Б.Усход, Крым, Каўказ, Iран, паўн.-зах. Туркменiя; С. c. guentheri — Мадэйра; C. c. maedewaldoi— зах. Канары;C. c. harterti — усх. Канары.

Бiятоп: звычайна сухiя верасовыя пусткіi пагоркi з адзiночнымi ядлоўцамi, парослыя кустамi сухiя межы на палях, ускрайкi сухiх бароў, групы кустоў у садах i парках па краях сухiх месцаў, маладыя лесапасадкi, прысядзiбныя ўчасткi, прырэчныя зараснікі, жывыя агароджы, вiнаграднiкi. У гарах — сухiя верасковыя пусткіi iншыя адкрытыя месцы, альпiйскiя лугi, камянiстыя схiлы з карлiкавымi хваёвымi. У Татрах даходзiць да 1850 м, у Альпах — да 2200-2300 м, на Алтаi — да 2000 м в.у.м.

Гняздо: унутры добра асветленых кустоў (часта калючых), дрэў, травянiстых раслiн на тоўстых галiнках, месцамi на зямлi (але часцей у хваёвых плантацыях). Асноваз тонкiх галiнак i сцёблаў травы. Знешняя частка са шчыльна сплеценых i выгнутых пучкоў травы, моху i карэньчыкаў; унутраная частка — з воўны i раслiннага пуху (бачная ў нiжняй палавiне гнязда). Скупая высцiлка з валосся, шэрсцi (часам, з прымессю пёраў). D = 7-14 см, d = 4,5-6 см, H = 4-9 см, h = 3-5,5 см.

Яйкi: 4-6 (3-7), авальныя з даволi вострым вузейшым канцом, белыя з блакiтнаватым адценнем (часам светла-шэрыя). Глыбокія плямкi звычайна згушчаныя на шырэйшым канцы, ружовыя, фiялетавыя або пурпуровыя (да пурпурова-карычневых), паверхневыя- буйнейшыя i нешматлiкiя, кармінавыя або чорна-пурпуровыя. Памеры: 18,0 х 13,5 мм (14,8-21,0 х 11,7-15,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн), Каўказ, М. Азiя, Б.Усход, цэнтр. Азiя (праз зах. Сiбiр да Алтая iна Пд праз горы Сярэд. Азiiда Афганiстана iIрана),паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: аселая, часткова вандроўная (паўночныя iвысакагорныя папуляцыi) III-IV (V), IX-X (XI).

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала або непасрэдна на Пд ад яго (паўн.-зах. Афрыка, Мiжземнамор’е, Каўказ, Закаўказзе, Сярэд.Азiя).

Беларусь: звычайнынагнездаванніпералётныітранзітнамігрыруючывід.

У абодвух полаў каштанаватая спiна (у самкi i маладых — у падоўжныя рыскi), белае люстэрка, светлае надхвосце. Але ёсць i рознiца ў афарбоўцы: самец у гнездавы перыяд з чырвонай плямай на лбе i грудзях, белаватым горлам, шэрай галавой (падобны да звычайнай чачоткі). Самка без чырвонага колеру, у падоўжныя цёмныя рыскi. Маладыя падобныя да самкi (падобныя да горнай чачоткі, самкi дамавога вераб’я, самкi i маладых лясной завірушкі). Голас: меладычныя трэлi i насавыя гукi, якiя разам утвараюць прыемны, даволi доўгі спеў «(параўн. з 306). Спявае нават увосень i ўзiмку. Позыў — хуткае «тк-тк-тктк», часта таксама ў палёце, асцерагае — «рріу». Даўжыня це 13,5 см, размах крылаў 21-25,5 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: