Чачотка попельная

Сямейства

Лацінская назва: Carduelis hornemanni
Ангельская назва: Arctic redpoll
Руская назва: Чечетка пепельная

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: С. h. exilipes — паўн. ўскраiна Еўропы, Азii i Паўн. Амерыкi; С. h. hornemanni — узбярэжжа Грэнландыi. На мяжы арэалаў з С. flammea адбываецца гiбрыдызацыя.

Бiятоп: тундра з групамi кустоў i карлiкавай вярбой, вярховыя тарфянiкi з бярозай, вольхай i таполяй. У Скандынавii — абрывы фіёрдаў.

Гняздо: у сярэдзiне куста або каляствала карлiкавага дрэва (звычайна вярбы, таполi, бярозыціасiны) да 2 м над зямлёй, пад камянямi або ў шчылiнах скал. Шчыльнае. Знешнi слой з тонкiх галiнак, кары i сцёблаў траў (часам з прымессю каранёў i раслiннага пуху), а таксама ўплеценых у краігнязда кавалкаў кары i бярозавых каташкоў (часам з раслiннага пуху i сцёблаў траў). Багатая высцiлка з шэрсцi аленявых, сабак i пёраў пардвы з прымессю кавалкаў сухiх травянiстых раслiн (можа быць настолькiбагатай, што выступае ўверсепа-за краi гнязда). D = 6,5-12 см, d = прыбл. 5 см, Н= прыбл. 8 см, h = прыбл. 4 см.

Яйкi: 4-5 (3-6), бела-блакiтна-зеленаватыя з глыбокімі карычневымi плямкамi падобна,як у C. flammea, згушчанымi на шырэйшым канцы. Памеры: 17,0 х 13,0 мм (15,8-18,5 х 12,0-14 мм).

Арэал: палярныя раёны Галарктыкi.

Пералёты: аселая, часткова вандроўная (IV-V, IX-Х). Сустракаецца на Шпiцбергене, в-веМядзведжым, в-веЯн-Мэен, Фарэрскіха-вах, у Вялiкабрытанii, Францыi, Бельгii, Галандыi, Германii, Лiтве, Польшчы, Чэхii, Славакii, Венгрыi, Аўстрыi, б. Югаславii, Беларусi i Украiне.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, а таксама на Пд ад яго.

Беларусь: сустракаецца зрэдку на зімоўцы разам са звычайнай чачоткай.

Карычнева-шэрая, з чырвоным iлбом i чорнай плямай вакол дзюбы, жывот белы. Паводзiнамi i велiчынёй падобная да канаплянкi, горнай чачоткi i звычайнай чачоткi, ад звычайнай чачоткi адрознiваецца белым надхвосцем. Самец з лёгкiм ружовым налётам. У Еўропе 2 падвiды: 1) A. h. hornemanni — надхвосце чыста белае, бакi цела ў нешматлiкiя рыскі; 2) A. h. exilipes — надхвосце белаватае, па баках цела рыскi. Голас: iдэнтычны з голасам звычайнай чачоткi. Даўжыня цела 12-15 см, размах крылаў 21-27,5 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Cephas

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: