Стрынатка-дуброўнік

Сямейства

Лацінская назва: Emberiza aureola
Ангельская назва: Yellow-breasted bunting
Руская назва: Дубровник

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: E. a. aureola — паўн.-усх. Еўропа праз Сiбiр да Анадыра; E. a. ornata — ад верхняга Амура праз Маньчжурыю да Карэi, Сахалiна, Курыльскiх а-воў i Камчаткi.

Бiятоп: зараснікікустоў або невялiкiя i густыя пералескi паблiзу лугоў (асаблiва парослыя конскiм шчаўем) каля вадаёмаў, адносна сухiя лугi ў рачных далiнах з густой травой i карлiкавымi кустамi вольхi i вярбы. У таежнай зоне — тарфянiкi, бярозавыя i яловыя лясы, альпiйскiя лугi з густымi карлiкавымi елкамi i вербамi. Узiмку — парослыя травой i цярноўнiкам мясцiны вакол населеных пунктаў,у жывых агароджах i садах, на пагорках,даходзячы да 1500 м в.у.м.

Гняздо: у сухiх месцах — на зямлi або ў курцінераслiн, у ямцы, пад прыкрыццем куста (бярозы цi вярбы) або памiж каранёў. У вiльготных мясцiнах — у кусце цi ў траве, над зямлёй (да 1м). Няшчыльнае, з невялiкай колькасцi сухiх сцёблаў травы — у знешняй частцы больш тоўстых i цвёрдых. Высцiлка рознай таўшчынi з мяккай травы, каранёў, шэрсцi i конскага воласу. D = 6,5-10 см, d = 5,5-7 см, h = 3-5 см.

Яйкi: 4-5 (3-6), сярэдне падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом, блiскучыя, зеленавата-шэрыя, алiўкава-блакiтныя або (радзей) светла-карычняватыя. Глыбокія плямкі-алiўкавыя (да пурпурова-шэрых) плямы са зменлівым адценнем, паверхневыя- карычнева-шэрыя, карычневыя (да пурпурова-чорных), часта размытыя па краях, а таксама рыскi i крапінкі. Памеры: 20,5 х 15,5 мм (18,0-22,0 х 14,0-16,5 мм).

Арэал: ад паўн.-ўсх. Еўропы шырокiм поясам праз Азiю да Камчаткi, Сахалiна, Курыльскiх а-воў i паўн. Японii. З 1920-х гадоў распаўсюджваецца на Зi Пд(Фiнляндыя, Нарвегiя, Латвiя, Беларусь, Украiна).

Пералёты:пералётнаяIV-V (VI), VII-VIII (IX). У невялiкай колькасцi залятае на Зад межаў арэала: Iсландыя, Вялiкабрытанiя, Нармандскiяа-вы, Iрландыя, Францыя, Бельгiя, Галандыя, Германiя, Данiя, Нарвегiя, Швецыя, Эстонiя, Латвiя, Польшча, Чэхiя, Iспанiя,Iталiя, Мальта, Грэцыя, Кiпр.

Месца зiмовак: Iндыя, Бангладэш, Бiрма, паўд. Кiтай, Iндакiтай, Малайскi п-аў.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від. Граніца распаўсюджвання на захадзе дасягнула паўн.-ўсх. краю краіны.

Выразны дымарфiзм. У самца лiмонна-жоўты нiз цела, на грудзях карычневы ашыйнiк, дзве белыя паласы на крылах, верх галавы i спiна каштанаватыя, горла i бакi галавы чорныя. Узiмку чорны i каштанавы колеры робяцца больш шэрымi. У самкi: верх цела шаравата-каштанавы, на галаве выразныя палосы — светлая зверху i над вокам, памiж iмi — цёмная; нiз цела жаўтаваты, белыя палосы на крылах менш бачныя. У абодвух полаў белыя краі хваста i жоўтая дзюба, бакi ў цёмныя рыскi. Маладыя падобныя да самкi. Голас: спявае з прысады падобна да садовай стрынаткi, але больш высока i крыху павольней — «фiлу-фiлу-цью-цью» або «цюлі-цюлі-цюліці-цью-цью», позыў «цiк-цiк», у палёце мяккае «трссiiт». Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 21,5-24 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Aurelien AUDEVARD

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: