Пячураўка-зарнічка

Сямейства

Лацінская назва: Phylloscopus inornatus
Ангельская назва: Yellow-browed warbler
Руская назва: Пеночка-зарничка

Голас можна праслухаць тут:

Біятоп: розныя тыпы дрэвастояў з добра развітым лісцевым падростам (часцей лісцевыя або змяшаныя лясы, чым чыста хвойныя; аддае перавагу бярозам, таполям, вербам, лiстоўнiцам) або вялікія групы густых кустоў паблізу вільготных месцаў, уздоўж рэк. На схiлах Уральскiх гор хутчэй за ўсё засяляе лiстоўнiчныя лясы. У гарах у субальпiйскiм поясе — зараслi рададэндранаў. Даходзiць да 2000 м в.у.м. У час зiмовак займае сады, паркi, прыдарожныя лесапасадкi, парослыя кустамі мясцiны, а таксама ўздоўж горных рэк i ручаёў.

Гняздо: на зямлі пад прыкрыццем каранёў, ветралому, пад схiламі, на пагорках або ў групе ягадных кусцікаў. Шарападобнае або набліжанае да эліптычнага, з бакавой уваходнай адтулінай, з сухой травянiстай расліннасці (звычайна травы) з прымессю моху, каранёў, раслiннага валакна лістоў і кавалкаў гніючага дрэва. Высцілка даволі разнародная: шэрсць аленепадобных, кавалкi хвашчу з прымессю парахні. D = 10-12 см, Н = 15,5 см, дыяметр адтулiны — 5,5 см.

Яйкі: 5-6 (4-7), элiптычныя, на белым фоне лілаватыя глыбокія і чырванавата-карычневыя паверхневыя плямкі, згушчаныя на шырэйшым канцы. Памеры: 16,0 х 12,0 мм (15,0-16,5 х 11,0-12,5 мм).

Арэал: палеарктычная Азія ад р. Пячоры на У праз паўн. Урал i Сiбiр да Калымскiх гор i на Пд ад вярхоўяў Iртыша i Обi, паўд. ўскраiны воз. Байкал да Сiхатэ-Алiня, Японскага i Ахоцкага м.

Пералёты: вандроўная IV-V (VI), VIII-IX (X-XI).Вельмі рэдка залятае ў Еўропу (еўрап. частка Расii, Польшча, Германiя, Данiя, Францыя, Швейцарыя, Вялiкабрытанiя, Iталiя, Iрландыя, Iсландыя, Нармандскiя а-вы, Бельгiя, Люксембург, Галандыя, Нарвегiя, Швецыя, Фiнляндыя, Эстонiя, Латвiя, Лiтва, Чэхiя, Венгрыя, Аўстрыя, Мальта, Iспанiя, Балеары, Партугалiя, Грэцыя, Турцыя, Кiпр, Мадэйра, Канары).

Месца зімовак: паўд.-ўсх. Азія ад Бангладэш i паўн.-ўсх. Iндыi да паўд. Кiтая, Тайваня, Iндакiтая i Малайскага п-ва.

Беларусь: вельмі рэдкі выпадкова залётны від. Упершыню ў Беларусі адзначаны ў верасні 2014.

Невялiчкая, з дзвюма палоскамi на крылах, са светлым доўгiм брывом, падобная да маладых лясной і альпійскай завірушак. Голас: кароткія, гучныя, на адной вышыні, хуткія гукі «вiцi-вiцi-вiцi-зззiт». Позыў -цiхае «вiт», больш кароткае, як у пячураўкі-будаўнічка. Даўжыня цела 10-11 см, размах крылаў 14,5-20 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Кіцель

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: