Гусь-гуменніца

Сямейства

Лацінская назва: Anser fabalis
Ангельская назва: Bean goose
Руская назва: Гуменник

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: дзве групы падвідаў: 1) пашыраныя ў тундры А. f. rossicus, A. f. johanseni i A. f. serrirostris — Новая Зямля; 2) пашыраныя ў тайзе А. f. fabalis і А. f. middendorffii – ад паўн. Скандынавii да Урала. Узiмку абедзьве групы сустракаюцца ў Еўропе: А. f. fabalis у Галандыi, Бельгii, Германіі, Даніі, Польшчы; А. f. rossicus — у Іспаніі, Францыі, Італіі, на Балканах і ўздоўж р.Дунай.

Бiятоп: тайга, а таксама травянiстая або кусцікавая тундра паблiзу вадаёмаў, акрамя таго лугi i балоты ў далiнах рэк i азёр; у паслягнездавы перыяд: стэпы, палі паблiзу вадаёмаў.

Гняздо: на сухім грунце або купiне, у ямцы або на ўтаптанай сухой раслiннасцi; чашападобнае, з сухой расліннасці, па краях гнязда пух i пер'е наседжваючай самкі. d = 20-25 см.

Яйкi: 3-4, пераважна падоўжаныя, брудна-белыя. Памеры: 82,0 х 56,0 мм (74,0-87,0 х 42,0-59,0 мм).

Арэал:паўн. Еўропа, паўн. i цэнтр. Азiя.

Пералёты: III-V, IX-XI.

Месца зiмовак: ад зах. i паўд. узбярэжжаў Скандынавii праз Брытанскiя а-вы i ўзбярэжжы Еўропы да Канарскiх а-воў, еўрапейскiя мiжземнаморскiя краiны, Францыя, Балканы, Чорнае м., цэнтр. i паўд.-ўсх. Азiя ўключна з Японiяй.

Беларусь: звычайны від у час транзітных міграцый.

Палавы дымарфізм адсутнічае. Шэра-бурая з больш цёмнымі галавой і шыяй. Дзюба аранжавая з чорнымі «пазногцем» і асновай. Розныя морфы адрозніваюцца велічынёй паверхні чорнай асновы дзюбы. Ногі аранжава-жоўтыя. Маладыя птушкі са светла-жоўтымі нагамі і чорнай дзюбай. Голас: насавы, нізкі гогат «ганг-ганг», «гайак-кайк», гайяйак» падобны на голас караткадзюбай гуменніцы, але больш нізкі. Даўжыня цела 66-90 см, размах крылаў 142-175 см. Самка меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Г. Гулеўскі| Фота 2- © Дз. Якубовіч| Фота 3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: