Стрынатка-рэмез

Сямейства

Лацінская назва: Emberiza rustica
Ангельская назва: Rustic bunting
Руская назва: Овсянка-ремез

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: E. r. rustica — паўн. Еўропа і паўд. Азія; E. r. latifascia — паўд.-усх. Сібір.

Гняздо: на зямлі ў купіне травы, мохавай падушцы, паміж тоўстых каранёў, пакрытае травой або злакавымі раслінамі паблізу куста і дрэва, рэдка ў паглыбленні грунта, часам над зямлёй у кусце ці нізкім дрэве.

Яйкі: у кладцы 4-6 яек.

Біятоп: некранутая вільготная тайга, зараснікі асакі з купінамі звычайнага багуну пасярод лясоў, яловыя бары з прымессю бяроз, асабліва іх забалочаныя краі; бярозавыя і асінавыя гаі, зараснікі вярбы каля балот і тарфянікаў, забалочаных берагоў рэк і вадаёмаў.

Арэал: Ад Скандынавіі і Фінляндыі праз паўн.-усх. Еўропу і Сібір да Камчаткі і Алеуцкіх а-воў. Адзначаецца распаўсюджванне гнездавога арэала на З (Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, Эстонія, Латвія).

Пералёты: у Беларусі від адзначаны ў кастрычніку.

Месца зімовак: усх. і паўд.-усх. Азія, Японія.

Беларусь: вельмі рэдкі, залётны падчас міграцый від. У Беларусі адзначаны аднойчы 2 кастрычніка 2018 г. Дзянісам Кіцелем і Юрыем Янкевічэм у Верхнедзвінскім раёне.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Дзяніс Кіцель

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: