Арлан-белахвост

Сямейства

Лацінская назва: Haliaeetus albicilla
Ангельская назва: White-tailed eagle
Руская назва: Орлан-белохвост

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:не мае. Некаторыя аўтары вылучаюць H. a. albicilla — Еўропа, паўн. Азiя, Японiя, паўн. Кiтай; H. a. groenlandicus — Грэнландыя.

Бiятоп:вялiкiя па плошчы старыя лясы паблiзу вялiкiх вадаёмаў, вялікія рэкі, марскія ўзбярэжжы, астравы.

Гняздо:звычайна на высокiх дрэвах у верхняй частцы кроны блiжэй да ствала, на тоўстым суку даўжынёй прыбл. 50 см у аснове i прыбл. 30 см у сярэдняй частцы; высцiлка з тонкiх галiнак, ядлоўцу, травы, моху, лішайнікаў (часам з дадаткам кары альбо пуху). Гняздзіцца таксама на скалістых узбярэжжах, астравах, парослых лесам, па краях яроў і абрываў (у стэпах); на невялікіх дрэвах, кустах, скалах або зямлі. Гняздо выкарыстоўваюць шмат гадоў (найстарэйшае вядомае — больш за 150 гадоў) i звычайна размяшчаюць непадалёк ад краю лесу, часам і глыбока ў лесе — нават да 80 км ад тэрыторый палявання. D = 1-2 м, Н = 0,5-1,5 м.

Яйкi:2-3 (1-4), уздутыя з тупым вузейшым канцом, матава-белыя. Памеры: 58,0 х 73,0 мм (67,0-78,0 х 54,0-60,0 мм).

Арэал:Iсландыя, Шатландыя (рэінтрадуцыраваны ў 1959, 1968 і з 1975 гг.), узбярэжжы Скандынавii i ад Данii i Балканаў праз Еўропу i Азiю да Цiхага ак., зах. ўзбярэжжа Грэнландыi.

Пералёты:паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя (III-IV, IX-X).

Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала, а таксама паблiзу зах. i паўд. межаў арэала. Акрамя таго — Вялікабрытанiя, дэльта р. Нiл, паўд. i ўсх. Азiя.

Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні від, але на зімоўцы сустракаецца месцамі ў адносна значнай колькасці.

Птушка вельмi вялікіх памераў. Ад арла-маркута адрознiваецца больш кароткiм, клiнаватым хвастом. У маладых галава i хвост цёмныя, на працягу 4-6 гадоў галава робiцца больш светлай, а хвост з-за павелiчэння памераў белых плямаў паступова бялее. Голас: у шлюбны перыяд чыстае, гучнае «клiа-клiа-клiйаў», падобнае да голасу буйных чаек, акрамя гэтага, нiзкае, гарлавое карканне «кра-кра-кра». Даўжыня цела 70-95 см, размах крылаў 200-245 см. Самка большая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- Bohuš Číčel| Фота 2- Yathin S Krishnappa

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: